Знайсці
06.06.2023 / 08:351РусŁacБел

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС

«Расейцы кожны метр выкарыстоўваюць для тэрору», — мяркуе кіраўнік Украіны.

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў разбурэнне дамбы Кахоўскай ГЭС

«Расійскія тэрарысты разбурэннем дамбы Кахоўскай ГЭС толькі пацвярджаюць для ўсяго свету, што іх трэба выгнаць з кожнага кутка ўкраінскай зямлі. Ніводнага метра нельга ім пакідаць, бо кожны метр яны выкарыстоўваюць для тэрору. Толькі перамога Украіны верне бяспеку. І гэтая перамога будзе. Ні вадой, ні ракетамі, ні чым заўгодна яшчэ тэрарыстам не ўдасца спыніць Украіну.

Усе службы працуюць. Склікаў РНБА. Калі ласка, распаўсюджвайце толькі афіцыйную і правераную інфармацыю», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Янка/адказаць/
06.06.2023
Падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС нагадвае кадры падрыву берлінскага метро савецкай арміяй 01.05.1945, у выніку чаго было затоплена 25км падземных танеляў і загінула шмат мірных жыхароў і параненых у шпіталях. Што тады, што зараз - метады аднолькавыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера