Знайсці
06.06.2023 / 07:0733РусŁacБел

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Гэта катастрофа, наступствы якой цяжка пралічыць

У выніку падрыву машыннай залы Кахоўская ГЭС поўнасцю знішчаная. Станцыя аднаўленню не падлягае, паведамілі ва Укргідраэнерга.

Скрын відэа ASTRA

Пачалася эвакуацыя жыхароў небяспечных раёнаў, пра гэта паведаміў кіраўнік Херсонскай вобласці Аляксандр Пракудзін.

Кіраўніцтва Херсонскай АВА паведаміла, што ўзровень вады праз падрыў Кахоўскай ГЭС дойдзе да крытычнага ўзроўню на працягу пяці гадзін, піша УНІАН.

Пра гэта заявіў кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін у тэрміновым звароце да насельніцтва.

«Расійская армія здзейсніла чарговы акт тэрору: узарвала Кахоўскую ГЭС. Праз пяць гадзін вада дастане да крытычнага ўзроўню, распачатая эвакуацыя жыхароў небяспечных раёнаў», — сказаў чыноўнік.

Ён звярнуўся да людзей з просьбай тэрмінова сабраць дакументы, рэчы першай неабходнасці і чакаць эвакуацыйных аўтобусаў.

Пракудзін запэўніў, што на месцы працуюць прадстаўнікі ўсіх адпаведных аператыўных службаў і вайскоўцы.

Падраздзяленні Нацыянальнай паліцыі і Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны паднятыя па трывозе для апавяшчэння і эвакуацыі насельніцтва з патэнцыйных зон затаплення на правабярэжнай частцы Дняпра, у гэтую зону трапляе і частка Херсона.

Уладзімір Зяленскі праводзіць экстраннае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

На Кахоўскай ГЭС разбураныя 11 з 28 пралётаў.

Як паведамілі ў экстранных службах, у зону падтаплення могуць трапіць 80 населеных пунктаў.

Кахоўскую ГЭС пабудавалі ў 1950-х, гэта адна з найбуйнейшых гідраэлектрастанцый свету. На беразе Кахоўскага вадасховішча размяшчаецца Запарожская АЭС, яна ахалоджвалася яго вадой.

Узровень вады ў Дняпры ніжэй за яе можа падняцца на 12 метраў, паведамляюць у адміністрацыі Херсонскай вобласці. Гэта вышыня пяціпавярховага дома.

Смяротная небяспека пагражае ўкраінскім байцам, якія за апошнія месяцы ўзялі пад кантроль балоцістыя астравы на левым беразе Дняпра.

Разліў Дняпра ніжэй за ГЭС робіць немагчымым яго фарсіраванне там. У той жа час разбурэнне плаціны спыніць паступленне вады ў Паўночна-Крымскі канал, што азначае праблемы ў водазабеспячэнні Крыма нават пасля яго вызвалення.

Цалкам наступствы падрыву ГЭС цяжка пралічыць. У прыватнасці, застаецца без ахалоджання Запарожская АЭС, гэта стварае пагрозу яе аварыйнага спынення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
94
2
Freddy /адказаць/
06.06.2023
Спасибо Байден за то что не даешь ракет большой дальности и затянул с авиацией. За это время русня успешно уничтожает Украину, убивает мирное население, детей, стариков. А ведь можно было все закончить осенью 2022.   
3
Geo Leros/адказаць/
06.06.2023
Зеленський говорив правду українцям лише один раз.Коли сказав:я ваш вирок.
2
Valadzimir/адказаць/
06.06.2023
Антошка, вось яны з дапамогай "Хаймарсаў" і пастараліся. І тут атрымалася таму, што  мост прынцыпова адрозьніваецца ад плаціны. Нават шматлікія адносна невялікія дыркі ў дарожным палатне маста не могуць яго разбурыць - для гэтага трэба разбурыць вельмі моцныя, шматметровай таўшчыні, жалезабетонныя апоры. А вось каб выклікаць скід вады праз плаціну, дастаткова разбурыць адносна невялікія металічныя затворы, непараўнальна слабейшыя за ж/б апоры маста.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930