Знайсці
05.06.2023 / 22:1411РусŁacБел

У Новай Тавалжанцы забіты расійскі палкоўнік, кіраўнік аператыўнай групоўкі «Белгарад»

Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) сцвярджае, што ў Новай Тавалжанцы забіты Андрэй Стэсеў — кіраўнік аператыўнай групоўкі расійскай арміі «Белгарад». Раней ён камандаваў 104-м дэсантна-штурмавым палком ПДВ РФ.

Калаж: тэлеграм-канал «Можем объяснить»

У Рускім добраахвотніцкім корпусе (РДК) і легіёне «Свабода Расіі», якія ваююць на баку Украіны, пацвердзілі гэта.

У легіёне «Свабода Расіі» сцвярджаюць, што Стэсеў «загінуў у стралковым баі, як афіцэр, са зброяй у руках».

У канале РДК з'явілася фота ваеннага білета палкоўніка Стэсева.

З 2017 па 2019 год Стэсеў камандаваў элітным падраздзяленнем ПДВ — 31-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадай. Затым ён пайшоў на павышэнне ў штаб ПДВ, пісалі СМІ.

Стэсеў удзельнічаў у войнах у Чачні, Абхазіі, Югаславіі і Украіне, сцвярджае РДК.

Паводле РДК, яго байцы ўжо некалькі дзён утрымліваюць Новую Тавалжанку. Страту пасёлка прызнаў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. Падчас жывога эфіру з адказамі на пытанні мясцовых жыхароў ён сказаў, што ўлады не могуць увайсці ў сяло.

Чытайце таксама:

Падаляк заявіў, што Масква «адбівае глабальны наступ, якога яшчэ няма»

Мінабароны Украіны назвала эпіцэнтрам баёў не той кірунак, пра які пішуць расіяне 

Легіён «Свабода Расіі» прапанаваў Прыгожыну абмяняць палоннага вагнераўцамі падпалкоўніка на палонных расіян, узятых добраахвотнікамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.06.2023
А што здарылась???:)))
1
выканаўчая здрада/адказаць/сачыць
06.06.2023
Масква на чарзе, як ты да сусвету, так і сусвет для цябе. Не рабі людзям таго, што не жадаеш сабе.
06.06.2023
mikola, Не ведаў, што ватніку імпануе лацінка. Скінь ужо маску, Z-патрыёт галімы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031