Знайсці
05.06.2023 / 19:283РусŁacБел

Што вядома пра Дзмітрыя Сарокіна, лідскага паэта, які загадкава памёр у Лідскім РАУС

Мужчына памёр некалькі дзён таму, але вядома пра гэта стала толькі сёння.

Дзмітрый Сарокін. Фота: «Укантакце»

Дзмітрыю Сарокіну было 37 гадоў. Родам ён з Ліды.

Вучыўся спачатку ў Лідскім тэхнічным каледжы на тэхніка-механіка, а пасля ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва на дакументазнаўцу. Працаваў у розных месцах: мерчандайзерам у краме «Еўрашоп», дызайнерам у друкарні, мастаком-канструктарам на вытворчасці кукурузных палачак і ў службе аховы будаўнічай кампаніі. Увесну зноўку пачаў шукаць працу.

Дзмітрый Сарокін быў паэтам. Ён пісаў вершы, якія публікаваў у сваёй суполцы «Укантакце» і меў адзін выдадзены паэтычны зборнік, які называўся «Нехта надта…» («Кто-то очень…»). Мужчына рэгулярна ладзіў творчыя імпрэзы ў роднай Лідзе, удзельнічаў у мясцовых фестывалях сучаснага мастацтва.

Зборнік Дзмітрыя Сарокіна, які выйшаў у андэграўндным лідскім выдавецтве «Бібліятэка Жувіса»

Некалькі гадоў таму ў мужчыны памерлі бацькі. Знаёмыя кажуць, што пасля гэтага ў яго былі праблемы з алкаголем, але пазней ён завязаў.

Як піша «Радыё Свабода», Дзмітрый быў не жанаты і дзяцей не меў.

«На мой погляд, ён быў вельмі таленавіты, самы лепшы ў Лідзе паэт, сапраўдны андэграўнд. Быў вельмі інтэлігентны, начытаны, кемлівы, добры чалавек. Але вельмі самотны. Сапраўдных сяброў ён меў мала. Сам ніколі на тусоўкі не напрошваўся», — расказаў «Радыё Свабода» сябра Змітра.

Невядома, за што ён апынуўся ў РАУС. Па звестках суразмоўцаў «Радыё Свабода», цяперашняе затрыманне «не было звязана з палітыкай, былі побытавыя прычыны», а памёр Сарокін праз праблемы з сэрцам. Суразмовец «Нашай Нівы», наадварот, мяркуе, што малаімаверна, што толькі стан здароўя стаў прычынай смерці.

Наколькі вядома, днём цела яшчэ не аддалі.

У 2023 годзе сілавікі запісвалі з ім відэа.

Пахаванне Дзмітрыя Сарокіна адбудзецца 6 чэрвеня ў Лідзе. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

У Лідскім РАУС памёр 37-гадовы паэт

Чарговае затрыманне ў Лідзе

У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр затрыманы міліцыянтамі мужчына. Сваякі: Яго да смерці збілі ў РАУСе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
46
Абуральна
31
1
Канiстры з бензiнам/адказаць/
05.06.2023
Дык што вядома пра саму смерць? Менты, беларусы уважлiва слухаюць што там здарылася у лiдскiм раусы, што вы там з iм зрабiлi
0
Іваноў/адказаць/
06.06.2023
Руская літаратура панесла страту. Спачуванні.
0
крокус/адказаць/
07.06.2023
Ага, здымалі відэа і не зьвязана з палітыкай.. мы ўсе паверылі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930