У Бішкеку масавыя затрыманні. Падазраюць спробу дзяржперавароту
У Бішкеку (Кыргызстан) праходзяць масавыя затрыманні падазраваных у падрыхтоўцы гвалтоўнага захопу ўлады. Як паведамляюць крыніцы радыё «Азатык» у сілавых органах, супрацоўнікі Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі затрымалі ўжо каля 10 чалавек.
Бішкек. Фота: Wikimedia Commons
Спецслужба пакуль афіцыйна не каментуе аблаву.
Раней у інтэрнэце з'явіліся відэазапісы, на якіх бачна, як экіпіраваныя ў форму спецпадраздзяленняў спешна заходзяць у дом. На іншым відэа яны спыняюць аўтамабіль і надзяваюць кайданкі на мужчыну. Верыфікаваць сапраўднасць відэа пакуль не ўяўляецца магчымым.
Інфармацыі, хто затрыманы, пакуль няма.






Каментары
51
бабруйчанін/адказаць05.06.2023
У Кыргызіі " рЄвалюцыя"!!! Зноу..кожныя тры гады))))Мабыць " трафік наркаты" ніпадзялілі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На аўкцыён выставілі гарналыжны комплекс «Лагойск»
 2
Сілавікі зладзілі аблаву ў Карэлічах — праваабаронцы
 1
«З якіх гэта часоў у Беларусі штрафуюць за кармленне галубоў?» У Малінаўцы пабачылі дзіўную абʼяву
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера