«Гэты рэйс закрыты». Анансаваныя аўтобусныя маршруты з Беларусі ў Данецк так і не пачаліся
Інфармацыю пра закрыццё рэйса паведамілі «Флагштоку» ў офісе гомельскага перавозчыка ТАА «БелЭкспрэс Бай». Менавіта гэтая арганізацыя значылася ў якасці аператара паслуг на сэрвісах анлайн куплі квіткоў.
Перавозчык паведаміў, што рэйсаў не будзе. Ні з Гомеля, ні з Мінска. Паводле яго слоў, адмена была ініцыяваная перавозчыкам з Данецка.
Перавозчык з Данецка паведаміў, што рэйс, запланаваны на 3 чэрвеня, сарваўся з тэхнічных прычын.
Паводле яго слоў, рэйсы ў Беларусь усё яшчэ плануюцца, аднак дату пачатку перавозак ён паведаміць не можа.
Чытайце таксама:
Больш за дзве тысячы дзяцей з акупаванага Данбаса адпачылі ў лагерах Мінскай вобласці






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На аўкцыён выставілі гарналыжны комплекс «Лагойск»
 2
Сілавікі зладзілі аблаву ў Карэлічах — праваабаронцы
 1
«З якіх гэта часоў у Беларусі штрафуюць за кармленне галубоў?» У Малінаўцы пабачылі дзіўную абʼяву
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера