Знайсці
04.06.2023 / 19:153РусŁacБел

Украінскія войскі перайшлі ў наступ на паўднёваданецкім напрамку

Расійскі ваенкар Рыбар паведамляе, што 4 чэрвеня на мяжы Запарожскай і Данецкай абласцей некалькі штурмавых груп УСУ пачалі атаку ў раёне Урэмеўскага выступу на Навадараўку і Раўнопаль, а таксама Няскучнае і Благадатнае.

Паведамляецца, што УСУ змаглі выцесніць расійскія падраздзяленні з некалькіх апорных пунктаў, уклініўшыся на адлегласць ад 500 метраў да 3 кіламетраў ля Раўнопаля і Няскучнага.

Ваенкар таксама дадае, што цяпер расійскія артылерысты, разлікі супрацьтанкавых ракетных комплексаў і мінамётаў, а таксама авіяцыя вядуць агонь па УСУ.

Незадоўга да з'яўлення гэтай інфармацыі намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр апублікавала відэа, імаверна, пра пачатак контрнаступу УСУ з подпісам: «Планы любяць цішыню. Аб'явы пра пачатак не будзе».

Чытайце таксама:

У Белгародскай вобласці РДК узяў у палон расійскіх вайскоўцаў і прапануе губернатару перамовы

Страты УСУ ў Бахмуце ў сем з паловай разоў меншыя, чым у расіян — Данілаў

Польскі добраахвотніцкі корпус браў удзел у аперацыі ў Белгародскай вобласці — СМІ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.06.2023
vaenkor ni moza usio vedac i  baczyc ! Geta jago fantazyi.
1
Штых/адказаць/
04.06.2023
mikola, у камітэце таксама не празорцы працуюць, ці не так, таварыш маёр?!
1
Biełarus /адказаць/
04.06.2023
mikola, Pavažajcie biełaruskuju movu. Pravilna pišycie łacinkaju.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера