Знайсці
04.06.2023 / 08:313РусŁacБел

«У мяне кароны няма». Зяленскі гатовы вылецець у Лацінскую Амерыку для сустрэчы з прэзідэнтамі

«Я хачу з вамі гаварыць, буду ў вас, мы ўбачым, хто такі Пуцін і што ён не такі вялікі. Яго час прайшоў», — кажа прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў лідарам краін Лацінскай Амерыкі, што хоча прыляцець да іх на сустрэчу, піша «Украінская праўда».

«Мне вельмі складана падчас вайны гэта зрабіць. Але я гатовы. Я прасіў, паверце, амаль кожную з дзяржаў я прасіў: зробім маю сустрэчу з лідарамі вашага кантынента. Я гатовы прыляцець, я хачу з імі пагаварыць. Вашы людзі, ваша грамадства давяраюць сваім лідарам. І калі я буду з вамі гаварыць, буду ў вас, мы ўбачым, хто такі Пуцін і што ён не такі вялікі. Яго час прайшоў».

«А нашы нацыі павінны сябраваць і развівацца, давайце мы вам раскажам, што адбываецца. Калі ў вас няма магчымасці прыехаць да нас, нічога страшнага, у мяне кароны няма, я вельмі просты чалавек, я буду ў вас. Давайце разам прагаворым нашы крокі наперад», — сказаў Зяленскі.

Большасць краін Лацінскай Амерыкі яшчэ не вызначылася, на чыім баку яны ў канфлікце Украіны і Расіі, і Зяленскі хоча перацягнуць іх на свой бок.

Чытайце таксама:

Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія гатовая да контрнаступу, а Кіеў разлічвае ўступіць у НАТА пасля вайны

Зяленскі: Контрнаступ — не кіно, не скажу, як вы яго ўбачыце

Украінскія войскі пачалі падрыхтоўку да контрнаступу — CNN

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
2
Олег/адказаць/
04.06.2023
[Рэд. выдалена]
1
Жыве Беларусь!/адказаць/
04.06.2023
Слава Украіне!
1
Жыве Вечна Беларусь!!!/адказаць/
04.06.2023
УКРАИНА ПОБЕДИТ!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930