Знайсці
03.06.2023 / 23:2411РусŁacБел

Расія спадзяецца на цуд. Заўтра патрыярх Кірыл будзе маліцца перад «Тройцай» Рублёва, якую забралі з музея

Патрыярх Кірыл заявіў, што «Тройца» Андрэя Рублёва застанецца ў храме Хрыста Збавіцеля на год. У Мінкульце Расіі гаварылі пра два тыдні, піша «Медуза».

 «Святая Тройца» Андрэя Рублёва

«Заўтра я не змагу быць у Лаўры менавіта таму, што ў храме Хрыста Збавіцеля будзем маліцца перад вернутым абразом Святой Тройцы. Затым на працягу года цудатворны вобраз будзе знаходзіцца ў храме Хрыста Збавіцеля, каб масквічы і госці сталіцы маглі пакланіцца гэтай вялікай святыні. А затым гэты абраз вернецца сюды, у святы храм на гістарычнае месца», — сказаў патрыярх Кірыл.

У Мінкульце РФ раней казалі, што абраз выставяць у храме Хрыста Збавіцеля на два тыдні, пасля чаго яе адправяць на рэстаўрацыю. Стан «Тройцы», як вырашылі эксперты, наогул не дазваляе яе вывезці з музея. 

Аднак абраз «Тройца» Андрэя Рублёва ўжо даставілі ў храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве, пра гэта паведаміла крыніца ў Рускай Праваслаўнай Царкве.

Як расказваў кіраўнік РПЦ, ён прасіў Пуціна перадаць абраз царкве толькі на два тыдні, каб выставіць яго для пакланення ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве ў гонар свята Тройцы. Але Пуцін замест таго зрабіў шчодры падарунак — перадаў назаўжды.

Абраз Андрэя Рублёва «Тройца» — адна з самых вядомых яго прац, напісаная ў XV стагоддзі, якая мае сусветнае значэнне. Да рэвалюцыі 1917 года абраз захоўваўся ў Тройца-Сергіевай лаўры, а потым савецкі ўрад у нягеглым стане перадаў яго ў Траццякоўскую галерэю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
відьмаявідьма/адказаць/
04.06.2023
"о просьбе патриарха Алексия II предоставить «Троицу» Троице-Сергиевской лавре на три дня для участия в церковном празднике летом 2009 года. Перемещение иконы в Лавру, её пребывание в течение трёх дней в микроклимате собора, среди свечей, ладана и верующих, а потом транспортировка обратно в галерею, по мнению музейных специалистов, могло уничтожить её ...
Традиционно «Троица» хранится в зале древнерусской живописи Третьяковской галереи в специальном стеклянном шкафу, в котором поддерживается постоянная влажность и температура и который защищает икону от внешних воздействий.
На праздник Троицы 2009 года после активного обсуждения в прессе и письма Президенту, подписанного многими деятелями культуры и простыми гражданами, а также, скорее всего, под влиянием других факторов (так, 5 декабря 2008 года умер Патриарх), икона оставалась в ГТГ и, как обычно, была перемещена в церковь при музее, откуда позже благополучно была доставлена обратно на своё место в экспозиции.
16 июля 2022 «Троицу» Андрея Рублёва вывезли из Третьяковской галереи в Троице‑Сергиеву лавру. Икону предоставили для богослужений, несмотря на протесты реставраторов. Икону поместили в Троицком соборе Троице-Сергиевой лавры на время торжественных мероприятий в честь 600-летия обретения мощей святого Сергия Радонежского, запланированных на 17 и 18 июля
В конце сентября 2022 года прессе стал известен протокол заседания реставрационного совета Третьяковской галереи, состоявшегося 8 сентября, из которого следует, что после отправки в Троице-Сергиеву лавру на иконе нашли 61 существенное изменение
По мнению музейных специалистов возвращение иконы Церкви приведет к полной гибели ветхого произведения. «В результате этих непродуманных действий икона погибнет. Это единственный результат. Просто погибнет. И вам будут показывать муляж», — заявил в интервью «Московскому Комсомольцу» заведующий сектором древнерусского искусства Государственного института искусствоведения Лев Лившиц, входящий в расширенный реставрационный совет при Третьяковской галерее" (Вікі)

ну што тут сказаць... людзі гінуць, а ім (Кірылам) пляваць, што тут "нейкая" ікона...
насамрэч, гэта сапраўды выбітны твор мастацтва. месца якога ў музеі ў належных умовах. а не сярод свечак і цалавальшчыкаў. шкада твор (
0
Казік/адказаць/
04.06.2023
відьмаявідьма, прыкол яшчэ ў тым, што да 20-га стагоддзя гэтая ікона і не лічылася нейкай асаблівай праваслаўнай святыняй. Савецкія рэстаўратары яе знайшлі, раскалупалі 5 слаёў фарбы і адкрылі яе старажытнасць і каштоўнасць у мастацка-гістарычным сэнсе. І вось зараз РПЦ хціва заенчыла "вярніце нам маё, вы забралі нашу ўласнасць і зарабляеце грошы"
0
Андрей/адказаць/
05.06.2023
Жалко икону
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930