Знайсці
03.06.2023 / 15:2932РусŁacБел

Рэжысёрка АНТ: На інтэрв'ю з Пратасевічам ішла ў майцы з перакрэсленым словам «рэвалюцыя», чырвона‑зялёных бранзалетах і з жаданнем яго размазаць

Рэжысёрка АНТ Наталля Ждановіч стаіць за некалькімі прапагандысцкімі праграмамі: «Маркаў. Нічога асабістага», «Прапаганда», «Палітstandup». 

Фота: «СБ»

Наталля Ждановіч у прыватнасці здымала інтэрв'ю з Пратасевічам. Яна расказала «СБ», як на яго ішла:

«Памятаю, на інтэрв'ю з Пратасевічам ішла ў поўным узбраенні: на мне былі майка з перакрэсленым словам «рэвалюцыя», чырвона‑зялёныя бранзалеты і жаданне яго размазаць.

Яшчэ Марату Сяргеевічу сказала: «Ну як вы, гатовыя задаць яму дыхту?»

А Марат Сяргеевіч мне адказаў, што біць ляжачага непрыгожа і нават у такой сітуацыі трэба заставацца чалавекам. Яго словы мяне працверазілі».

Праўда, мяркуючы па стылі інтэрв'ю Маркава, ролю «біць ляжачага» ён пакідае за сабой.

Рэжысёрка АНТ на пытанне пра тое, як ставіцца да памілавання Пратасевіча, заўважыла, што «не магу сказаць, што я радая».

Чытайце таксама:

Хто тая вядоўца БТ, што бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў і просіць іх выбачацца ў эфіры

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

Пратасевіч прыйшоў на інтэрв'ю на канал Салаўёва. У яго спыталі, ці забіў бы ён Пуцілу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
48
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
50
0
Ягор/адказаць/
04.06.2023
No, вядома як: у майцы з надпісам "Рэвалюцыя", БЧБ бранзалетах і жаданнем размазаць лукашыстаў :)
0
Жыве Беларусь!/адказаць/
04.06.2023
конь, З-за усходняй мяжы.
Да нас шмат ватнікаў прыехала і іх дзіцятак. Такіх можа 10% насельніцтва, гэта галоўны элохтарат 
0
Жыве Беларусь!/адказаць/
04.06.2023
No, ніяк, гэта ўсе этнічныя маскавіты, яны калі што спадзеюцца сваліць у свае балоты 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930