Знайсці
02.06.2023 / 21:29РусŁacБел

Катаванне Уладзіміра Гундара працягваецца. Яго зноў змясцілі ў карцар

Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя гродзенскай турмы адправіла Уладзіміра ў карцар на 10 сутак. Прычыны спагнання невядомыя. Вядома, што нядаўна палітвязень сустрэўся ў зняволенні з жонкай.

З 29 красавіка па 6 мая Гундара ўжо ўтрымлівалі ў карцары, дзе ён аглух. Пасля выхаду яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова. Пасля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку, да яго часткова вярнуўся слых.

Спагнанне Гундару вынеслі яшчэ ў пачатку красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі праз адсутнасць вольнага месца.

Палітзняволены Уладзімір Гундар — фігурант «справы Аўтуховіча» — быў асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Разгляд апеляцыйнай скаргі па апошнім прысудзе адбудзецца 6 чэрвеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930