Знайсці
05.06.2023 / 12:2614РусŁacБел

Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне

Уладзіслаў (імя змененае) вярнуўся з войска пару тыдняў таму. «Калі стварылі саюзную групоўку войскаў, у нас быў шухер». Уладзіслаў расказаў «Нашай Ніве», што афіцэры казалі салдатам пра вайну ва Украіне і як там ставяцца да хлопцаў з адміністратыўкамі за пратэсты.

Ілюстрацыйнае фота: вайсковая часць 30151

«У малодшым афіцэрскім складзе было больш вольных настрояў»

Канкрэтна па сваёй спецыяльнасці Уладзіслаў шмат чаму навучыўся, лічыць ён. 

Якую спецыяльнасць атрымаў, ён не раскрывае ў мэтах бяспекі, але ў яго цяпер ёсць «не ўніверсальныя навыкі». 

«Не скажу, што зусім бескарыснае месца, — кажа ён. — Хаця шмат у чым гэты працэс затарможваецца. Яго можна было б зрабіць лепшым. 

Бяруць цяпер практычна ўсіх, патрабаванняў становіцца менш, і я гэта звязваю з недаборам. Шмат трапляе нездаровых людзей, якія потым ходзяць па медпунктах. Праз гэта іх там потым пачынаюць праклінаць. Прызываюць, напрыклад, пацана з грыжай, ён не можа насіць браню. Нашто тады бралі яго?»

Увесь час, пакуль Уладзіслаў служыў, праскоквала тэма Украіны, вайны. Яе абмяркоўвалі шмат. 

«Асабліва актыўна пра гэта казалі ў кастрычніку мінулага года, пасля выбуху на крымскім мосце. Яшчэ тады стварылі саюзную групоўку войскаў, і ў нас быў шухер, бо нікому не было зразумела, дзеля чаго яна ствараецца. 

Тады пачалі накручваць дэмбеляў, якія сыходзілі ўвосень. Давалі мабілізацыйныя прадпісанні, па якіх яны будуць невыязныя з краіны паўгода, не могуць змяніць месца жыхарства і нумар без апавяшчэння ваенкамата. Прапаноўвалі падпісваць кантракты нібыта з магчымасцю скасавання праз паўгода. Абгрунтоўвалі гэта так: навошта паўгода сядзець проста так, калі можна падпісаць кантракт, а ў выпадку вайны вы адразу будзеце ў баяздольным падраздзяленні, а не проста мабілізаванымі», — расказвае ён. 

У канцы лютага — пачатку сакавіка многія падраздзяленні выязджалі на мяжу для ўзмацнення яе аховы.

«Таму ўвесь астатні час мы чакалі, што і нас туды адправяць, адзін раз нават я трапіў», — кажа хлопец.

Па словах Уладзіслава, у старшым афіцэрскім складзе яго падраздзялення большасць падтрымлівала Расію. 

«Чуў выказванні, што найбліжэйшыя некалькі гадоў вайны не пазбегнуць. Казалі вучыцца, каб пераняць досвед.

У малодшым афіцэрскім складзе было больш вольных настрояў. Калі ў верасні 2022-га расейцы аблажаліся пад Харкавам, адступілі, адзін з малодшых афіцэраў сказаў нам: «А вы ведаеце, што рускія адсмакталі пад Харкавам? Не падтрымліваю ні тых, ні іншых, але гэта аб'ектыўна так». 

Бачыў аднаго ідэолага, які казаў, што разумее, чаму Пуцін прыняў такое рашэнне, але не прымае гэтага, больш схіляецца да боку Украіны.

Неяк праводзілі выхаваўчую гутарку без афіцэраў, адзін з салдатаў спытаў, ці ёсць увогуле тут у зале, хто лічыць, што Расія 24 лютага ўсё правільна зрабіла — ніхто не падняў руку», — расказвае ён. 

«Адзін з афіцэраў сказаў, што Азаронак дыскрэдытуе краіну больш, чым нехта іншы»

Прапагандысцкай працы з салдатамі ў падраздзяленні Уладзіслава амаль не было. 

«У звычайных падраздзяленнях — не ў сілах спецыяльных ваенных аперацый, не ва ўнутраных войсках — прапагандысцкай работы мінімальна. Там ніхто не рвецца моцна штосьці прапагандаваць. Калі па плане стаіць які-небудзь бэтэшны фільм, то ўключаюць, але як ты яго глядзіш, нікога не хвалюе, нейкай тлумачальнай працы няма. 

Аднойчы адзін з афіцэраў чытаў артыкул Крымінальнага кодэкса, штосьці пра дыскрэдытацыю Беларусі. Пытаецца, ці ведаем мы, хто такі Грыша Азаронак? І кажа, дык вось гэты чалавек дыскрэдытуе краіну больш, чым нехта іншы», — згадвае хлопец. 

Уладзіслаў лічыць, што ўзровень самасвядомасці беларускіх афіцэраў не такі, каб яны ў выпадку пачатку вайны адмовіліся выконваць злачынныя загады. Але такога, каб нехта рваўся ваяваць, хлопец не бачыў.

«Кідаліся патрыятычнымі лозунгамі толькі адзінкі. Малодшыя афіцэры, я б нават сказаў, канкрэтна супраць вайны.

Даводзілася шмат чуць пра расійскіх вайскоўцаў, «мобікаў». Некаторыя часці праз іх не маглі выехаць на палігоны, бо яны іх займалі. У Печах, наколькі я ведаю, таксама жылі яны ў адной казарме з беларускімі салдатамі. 

У мабілізаваных настрой не вельмі. Сустрэлі неяк аднаго, які заходзіў ва Украіну ў лютым, расказаў, што ўсё ў іх было дрэнна, паспаць, калі ўдавалася, то ў халодным акопе. Гэта яго не задавальняла», — кажа Уладзіслаў. 

Часта афіцэры з падраздзялення хлопца ездзілі ў камандзіроўкі на здачу тэхнікі — раскансервацыю старой тэхнікі. 

«Адпраўлялі яе ў Расію. Праз гэта я шмат у чым быў спакойны, разумеў, што з такімі сіламі ўступаць у вайну не плануюць. 

Цікава, што многія хлопцы да войска збіраліся пайсці ў сілавыя структуры ці проста падпісаць кантракт у войска, але не паспелі, іншыя збіраюцца гэта зрабіць і пасля службы. Хоць і заўважна, што «ўра-патрыятызму» няма, але многія хлопцы хацелі б служыць у элітных войсках», — расказвае ён. 

У войску разам з Уладзіславам былі хлопцы, якія свяціліся ў 2020-м. Яны стаялі на ўліку. 

«Але служаць сабе і служаць, нампаліты імі не цікавіліся, контрвыведкі таксама, але гэта так у маім падраздзяленні было, як у іншых — не ведаю. У Печах, напрыклад, такіх хлопцаў апрацоўваюць вельмі моцна», — кажа ён. 

Да контрвыведкі ў войску ўвогуле негатыўнае стаўленне, запэўнівае хлопец.

«Некаторыя афіцэры называлі іх пеўневай канторай, — успамінае ён. — Іх і баяцца, таму што ўсе прывозяць тэлефоны, якія ў войску забароненыя. Калі выведка іх знаходзіць, забірае. Але ім больш цікавыя падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы». Хоць у некаторых знаходзілі нават відэа з 2020-га. Але ўсё неяк абыходзілася.

Знаходзячыся ў войску, разумееш, што такім, як мы, дарога ў сістэму зачыненая. Людзі з 23.34 не могуць схадзіць у ачапленне, напрыклад».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах

Расія ўпершыню страціла на вайне ва Украіне камандны пункт ЗРК С-400. Гэта адна з найбольш важных частак сістэмы

Украінскі вайсковы эксперт упэўнены, што полк Каліноўскага з лёгкасцю зойдзе ў Беларусь для звяржэння Лукашэнкі

У беларускай арміі ёсць усё неабходнае для абароны краіны — Хрэнін

Агата Мурашка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
нонез Брестский/адказаць/
06.06.2023
Однако в воинских частях среди контрактников проводят набор "добровольцев" для службы в чвк. Оформляют контракт на 3 месяца и пошел. Много желающих. Так и получается, что с одной стороны РБ в войне не участвует, а вообще с оружием на стороне эрэф - много.
И еще: отвратительно, но чтобы перевестись на контрактную службу в рб - уже очередь желающих, прельщаются льготами и выплатами. Позор.
0
Вось і увесь сказ, да каліноўцаў далучыцца 70-80% мясцовых і 60-80% вайсковых/адказаць/
06.06.2023
Неяк праводзілі выхаваўчую гутарку без афіцэраў, адзін з салдатаў спытаў, ці ёсць увогуле тут у зале, хто лічыць, што Расія 24 лютага ўсё правільна зрабіла — ніхто не падняў руку», — расказвае ён. 
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/318215
0
Ня сорамна сваіх знаемых якія масава пратэставалі і змагаліся лічыць быдлам?/адказаць/
06.06.2023
Ну чаму чаму, колькі іх любіць расею? 10-20%?

бясконца можна глядзець як:
гарыць вагонь,
цячэ вада
і клоуны ў інтэрнеце хацяць бачыць смелую нацыю людзей якія 70% абралі ціханоўскую, мільенамі удзельнічала у пратэстах і ў значных колькасцях (большых чым польша, напрыклад) ваюе ва украіне
Хацяць бачыць беларусаў быдлам...

Вы ў КГБ на ЗП?
на праўладныя мерапрыемствы зараз ніхто не ходзіць. папулярнасць дынамы мінскай упала ў разы пасля "выбараў" 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера