Знайсці
02.06.2023 / 16:4053РусŁacБел

Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску

На інтэрв'ю да кіраўніка АНТ Марата Маркава прыйшлі пранкеры Ваван і Лексус, якіх звязваюць з расійскімі спецслужбамі. Яны паказалі відэа розыгрышу Святланы Ціханоўскай. Праўда, у пранку, які прапаганда выстаўляе як сенсацыйныя прызнанні, нічога сакрэтнага папраўдзе не прагучала.

Скрыны відэа АНТ

Відэа паказалі асобнымі кавалкамі. Калі яго запісалі, не называецца. Святлана Ціханоўская і іншыя прадстаўнікі Офіса падключыліся да званка па відэасувязі. У адказ на пытанні пранкераў агучылі фактычна тое ж, што кажуць на інтэрв'ю і міжнародных сустрэчах.

Так, Ціханоўская расказвала, што яны адстойваюць пазіцыю, каб не здымалі санкцыі на калій з Лукашэнкі.

Пасля да размовы падключыўся Валер Кавалеўскі, які тлумачыў, хто лабіруе зняцце санкцый — краіны Паўднёвай Еўропы з сувязямі ў Лацінскай Амерыцы (Бразілія была адным з асноўных спажыўцоў беларускага калію).

Ціханоўская разважала таксама пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, што гэта вялікая пагроза, бо пасля будзе цяжка выгнаць расійскіх вайскоўцаў.

Пра полк Каліноўскага палітык сказала, што яны падпарадкуюцца Узброеным сілам Украіны і дэмсілы не могуць загадаць ім вызваліць Беларусь, бо добраахвотнікі знаходзяцца ў падначаленні ва ўкраінскай арміі.

Пасля гэтага да размовы далучыўся іншы дарадца Ціханоўскай — Франак Вячорка, які валодае ўкраінскай мовай, і стаў размаўляць на ёй. На гэтым відэа АНТ перарываецца, але, відаць, пасля гэтага «Парашэнка» прапанаваў паслухаць украінскі гімн.

«Навошта?» — спытала на гэту нечаканую прапанову Ціханоўская.

«Прабачце, Пятро Аляксеевіч набухаўся пасля сустрэчы ў Бруселі і з вамі хацеў бы бухнуць, калі што, як прыедзем, сустрэнемся», — сказаў іншы пранкер, які прыкідваўся памочнікам Парашэнкі.

«Ну, мы не бухаем», — адказала Ціханоўская.

Гэты пранк Ваван і Лексус назвалі падарункам для Маркава.

Уладзімір Кузняцоў (Ваван) дадаў таксама, што яны рабілі ад імя Ціханоўскай пранкі з рознымі палітыкамі і фондамі.

У 2014-м гэтыя ж пранкеры разыгралі Аляксандра Лукашэнку. Яму пазванілі пад выглядам сына былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і пыталіся пра магчымасць палітычнага прытулку. Пасля пранку звольнілі прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Пяткевіч. Той пранк здарыўся на фоне імкнення Лукашэнкі заняць нейтральную пазіцыю па сітуацыі ў Крыме і Данбасе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
119
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
39
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.06.2023
Полешук, да лана 🤭
2
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.06.2023
Казік,
у меня были в юности 2 типа жениха
которые типа тапочки о мой двор стоптали )
звали их Казик и Юзик 

2 лентяя

~~ с тех пор я особо никому и не верю
2
Вика/адказаць/
04.06.2023
злушка папялушка, а что за 15 тысяч ? расскажи нам милочка подробней 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930