Знайсці
02.06.2023 / 12:319РусŁacБел

Журналіста Сяргея Сацука перавялі ў калоніі «на лёгкую працу». У яго сур'ёзныя захворванні

Брат зняволенага журналіста, расказаў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад асуджанага на восем гадоў брата.

Сяргей Сацук. Фота: «Наша Ніва»

Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Атрыманне хабару» (арт. 430), «Распальванне варожасці» (арт. 130), «Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт. 426).

У выніку Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама журналісту прызначылі штраф у памеры 500 базавых велічынь (16 тысяч беларускіх рублёў). Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на 5 гадоў. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12 384 беларускіх рублёў.

Адбывае пакаранне Сяргей Сацук у калоніі №15 г. Магілёва…

— Адна з апошніх навін — брата перавялі на лёгкую працу, пра гэта ён паведаміў у лісце, — кажа Аляксандр Сацук. — У Сяргея ёсць сур’ёзныя захворванні, але, тым не менш, спачатку яго прызначылі на цяжкую працу, як абсалютна здаровага чалавека. Цяпер я дакладна не ведаю, якую работу выконвае Сяргей, але ўсё-такі не металалом цягае.

Паведамляе таксама, што апошнім часам «крыху лягчэй стала з сэрцам», хаця прыступы ўсё роўна здараюцца практычна кожны дзень.

— Ён знаходзіцца пад назіраннем турэмных медыкаў?

— Наведваецца да доктара, той выпісвае рэцэпты на пэўныя лекі.

— Ці ўсе лісты даходзяць да Сяргея?

— З маці і жонкай у іх перапіска нармальная, але вось не ведаю, ці даходзяць мае пасланні.

— Ці магчыма спатканне з блізкімі?

— У гэтым месяцы жонка Сяргея разлічвае на доўгатэрміновае спатканне, калі нічога не зменіцца. Яно запланаванае і, будзем спадзявацца, адбудзецца. А вось тэлефонны званок чамусьці адмянілі, не далі брату патэлефанаваць на гэтым тыдні.

— Суд прызначыў Сяргею вялікія грашовыя штрафы…

— Грошы ўжо сабралі, і штраф цалкам аплачаны.

Падтрымайце Сяргея: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Віктаравіч Сацук 

Чытайце таксама:

Жонка журналіста Сяргея Сацука: Перадаём у СІЗА лекі, бо ў яго ішэмічная хвароба сэрца

Пра крыніцы ў КДБ і Юрыя Зісера, фантастычныя раманы і слёзы жонкі: шчырая гутарка з Сяргеем Сацуком

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
8
0
Няма нічога горшага за бальшавізм/адказаць/
02.06.2023
даведка, ня ведаю але ж на столькі хвораму можна было б і дараваць ужо. Усё ж менавіта здольнасць дужага дараваць і робіць першага больш магутным. Ды і калі адкінуць усю гэтую мараль, калі лукашысты імкнуцца, хочуць наладзіць стасункі то чаму не зрабіць першы крок без усялякіх але
1
даведка/адказаць/
02.06.2023
Першы крок уже был, когда его в первый раз закрыли и выпустили с условием заткнуться.
02.06.2023
Надакучылі ..... //Ni za STO a NAVOSTA...!  Kab NI ZDOHNUC na narah...! Usiu Krainu zrabili -Turmoi !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930