Знайсці
02.06.2023 / 10:4814РусŁacБел

«Абаранілі ад мяне, малайцы». Віктара Шандаровіча не пусцілі ў Грузію

Знакамітаму сатырыку і праціўніку вайны ва Украіне не далі дазволу на ўезд у Грузію. Выступы ў Тбілісі і Батумі адмененыя, паведаміў Шандаровіч у сацыяльных сетках.

Кніга Віктара Шандаровіча, абвешчанага замежным агентам у Расіі. Фота з яго фэйсбука

«Мяне не пусцілі ў Грузію. Канцэртаў у Тбілісі і Батумі не будзе. Дзясяткі сяброў, сотні гледачоў, тэрапеўтычны смех, пяць пудоў узаемнай любові, сотня надпісаных кніг і тыдзень майго гастранамічнага шчасця — нічога гэтага не будзе.

Свята адмененае без тлумачэнняў групай ананімаў з грузінскага МУС. Абаранілі Грузію ад мяне, малайцы. Ну, не ад мяне першага…

Назваць Грузію пры Іванішвілі пуцінскай правінцыяй я не рызыкну, але праца ў гэтым кірунку вядзецца, ці не праўда? …

У 2006 годзе, у разгар ганебнай антыгрузінскай кампаніі і дэпартацый, я разам з сотнямі іншых масквічоў выходзіў на мітынг пратэсту на Пушкінскую плошчу са значком на грудзях — «я грузін»…

Як высвятляецца ўжо з маёй дэпартацыі (з Тбілісі), грузін я ўсё ж такі недастатковы. Смешна атрымалася», — напісаў Шандаровіч.

Сатырык пакінуў Расію ў студзені 2022 года.

Чытайце таксама:

У Вільні аблілі кетчупам Віктара Шандаровіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Freddy /адказаць/
02.06.2023
Витя, тебя не только в Грузию, тебя в любое приличное место пускать нельзя. Двуличный, хитрый комунист, сиди в своей росии и заботься о "ваших мальчиках".   
1
Freddy /адказаць/
02.06.2023
Захар,  ты за него не переживай. Витя свои всегда заработает, при любой власти, а потом будет считаться узником совести, жертвой холокоста, ветераном борьбы с нацизмом за советские ценности. 
0
Freddy /адказаць/
02.06.2023
Цім,  конечно пустят! все трое ярые борцы за светлое коммунистическое будущее!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера