Знайсці
02.06.2023 / 09:562РусŁacБел

Голы мужчына заскочыў на алтар сабора Святога Пятра ў Ватыкане ў знак пратэсту супраць вайны ва Украіне

Сцэну пратэсту знялі на мабільныя тэлефоны ўражаныя наведвальнікі і распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках.

У чацвер вечарам у саборы Святога Пятра ў Ватыкане мужчына распрануўся дагала і залез на галоўны алтар храма ў знак пратэсту супраць вайны ва Украіне. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведаміла выданне Il Messaggero.

Сцэну пратэсту знялі на мабільныя тэлефоны ўражаныя наведвальнікі і распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках.

Мужчына маланкавым скачком здолеў падняцца на галоўны алтар, распрануўшыся цалкам дагала.

Прысутныя разам з жандарамі неадкладна ўмяшаліся і прымусілі мужчыну зноў апрануцца, даставіўшы яго ў жандармерыю для допыту і ідэнтыфікацыі.

Падчас свайго пратэсту мужчына сказаў, што пакутуе праз дзяцей, якія гінуць пад расійскімі бомбамі ва Украіне. Як стала вядома выданню, аўтар гэтага неадназначнага жэсту пакутаваў ад моцнай дэпрэсіі — аж да таго, што наносіў сабе раны пазногцямі.

У саборы Святога Пятра такое адбываецца не ўпершыню.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Axel Justas/адказаць/
02.06.2023
Ва Ўкраіне справы адразу палепшыліся...
1
Казік/адказаць/
02.06.2023
Цікава, колькі ён заданаціў Украіне. Хаця не, які толк ад данатаў. Вось голым паскакаць гэта да
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера