Навагрудак застаўся без вады: на цэнтральным водаправодзе адбылася аварыя
1 чэрвеня ўвесь Навагрудак застаўся без вады. Прарыў водаправода адбыўся на скрыжаванні вуліц Скарыны і Юбілейнай, піша мясцовая газета «Новае жыццё».
Падача вады спыненая па ўсім горадзе, бо «вадавод цэнтральны, ён сілкуе ўвесь горад».
Намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Грыц распавёў, што ў трубе дыяметрам 400 мм адбылося пашкоджанне сталёвага ўчастка, таму неабходны поўны дэмантаж участка трубы памерам 1,5 метра і замена яго на поліэтыленавы.
Паводле чыноўніка, работы ўскладняюцца тым, што труба знаходзіцца на глыбіні чатыры метры.
Вада жыхарам горада падвозіцца малакавозамі і цыстэрнай ЖКГ.
Санслужба рэкамендуе выкарыстоўваць для піцця і гатавання ежы ваду, якая ўпакаваная і прадаецца ў крамах.






Каментары
00
Тім/адказаць01.06.2023
А ў Менску той фантан на Ўманскай зьліквідавалі даволі хутка, як на дзіва, далі ваду раёну, але гразная яна, халера, бегла. І так амаль 4 дні. Ці можа гэта толькі ў мяне так было ?..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні
 42
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
 11
Украінская разведка заявіла аб датычнасці да атакі дронамі ў Курску — па будынку ФСБ і нафтаперапрацоўчым заводзе
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера