Знайсці
01.06.2023 / 20:1712РусŁacБел

Зяленскі заявіў, што пытаннем Прыднястроўя Украіна можа заняцца пасля вайны: «Трэба гаварыць з пазіцыі дзяржавы-пераможцы»

На прэс-канферэнцыі з нагоды саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што лёс гэтага падкантрольнага Маскве рэгіёна будзе вырашаць Малдова разам з саюзнікамі.

Уладзімір Зяленскі лічыць, што рашэнне пра далейшы лёс Прыднястроўя павінна прымацца з удзелам Украіны, бо яна сусед Малдовы.

Зяленскі даў зразумець, што Украіна можа ўмяшацца ў пытанне Прыднястроўя, але толькі пасля заканчэння вайны ва Украіне.

«Трэба гаварыць з пазіцыі моцнай дзяржавы, дзяржавы-пераможцы, якая адваявала сваю зямлю. У гэты момант і будзем размаўляць», — сказаў ён.

Адносна расійскага вайсковага кантынгенту, які знаходзіцца на тэрыторыі Прыднястроўя, ён заявіў, што «калі яны хочуць жыць, яны сыдуць». 

Зяленскі дадаў, што не будзе «замаўляць таксі» расійскім вайскоўцам, размешчаным у Прыднястроўі.

Раней па тэлеграм-каналах прайшла нібыта заява Маі Санду аб тым, што Малдова гатовая даць магчымасць УСУ вырашыць пытанне з Прыднястроўем, але на самай справе прэзідэнт Малдовы такога не казала, гэта фэйк.

Саміт краін Еўрасаюза і іх суседзяў адбыўся на правым беразе Днястра, у малдаўскай вёсцы Бульбаака.

Чытайце таксама:

Польшча перадае Малдове зброю і боепрыпасы для ўмацавання бяспек

Пуціна арыштуюць, калі прыедзе ў Малдову — Санду

Рэкордная для Малдовы колькасць дэманстрантаў сабралася на сход у падтрымку еўраінтэграцыі

«Сімвал агрэсіі». У Малдове будуць штрафаваць за георгіеўскія стужкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
жэўжык/адказаць
02.06.2023
У свой час менавіта Украіна дазваляла праход расейскіх войскаў праз сваю тэрыторыю для атакі Малдовы і такім чынам была суагрэсарам. Яны таксама нясуць сваю частку адказнасці за стварэнне гэтай злаякаснай пухліны.
02.06.2023
Mda, ab pieramozie sapraŭdy ranavata ...
02.06.2023
ра не да,а кому належить територія Западного федерального округа РФ з центром в Менску? Не підкажеш?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930