Знайсці
01.06.2023 / 20:0816РусŁacБел

«Гавары месца, дзе пабачымся». Паплечнікі Кадырава наехалі на Прыгожына і прапанавалі высветліць адносіны

Паплечнікі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў чацвер апублікавалі ў сацыяльных сетках відэазвароты да заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, выказаўшы абурэнне з нагоды ягоных нядаўніх слоў пра чачэнскі батальён «Ахмат», які ваюе ва Украіне, піша BBC. 

Падставай стаў каментар Прыгожына аб перадыслакацыі чачэнскіх падраздзяленняў. Ён сказаў, што яму незразумела, чым займаецца «Ахмат» ва Украіне.

На гэта жорстка адказалі дэпутат Дзярждумы Адам Дэлімханаў, старшыня чачэнскага парламента Магамед Даудаў і камандзір спецназа «Ахмат» Апці Алаўдзінаў.

Даудаў і Дэлімханаў заявілі, што пра вайсковыя задачы чачэнскага батальёна Прыгожын ведаць і не павінен.

«Не забывай, Жэня, дзякуючы каму ў цябе прыватная вайсковая кампанія, самалёты, верталёты і г. д., ты яшчэ заяўляеш, што ў цябе першае войска, ва [Украіны] — другое войска. Калі такімі тэмпамі пойдзеш далей, то нічога добрага з гэтага не выйдзе», — кажа Даудаў у відэазвароце.

Дэлімханаў жа нагадаў Прыгожыну аб праблемах ПВК «Вагнер», а яго самога назваў блогерам.

«Хопіць табе балбатаць, крычаць, гарлапаніць. Кажы месца, дзе, што, калі ўбачымся. І як казаў Рамзан Ахматавіч, мы твар у твар любы з табой пытанне вырашым. Хопіць ужо», — сказаў Дэлімханаў.

Паплечнікі Кадырава прапанавалі Прыгожыну прызначыць «сустрэчу», каб абмеркаваць ягоныя выказванні.

Прыгожын, каментуючы заявы людзей з атачэння кіраўніка Чачні, сказаў, што не бачыць нічога заганнага ў сваіх выказваннях аб падраздзяленнях «Ахмат».

Акрамя таго, пасты з крытыкай дзеянняў чачэнскіх байцоў у чацвер пачалі публікаваць тэлеграм-каналы, звязаныя з Прыгожыным.

«Байцы задаюцца пытаннем, а якія такія аперацыі наогул правялі чачэнскія падраздзяленні? Яны збіралі на камеры дзясяткі тысяч салдат, і дзе ўсе яны?» — гаворыцца ў пасце аднаго з тэлеграм-каналаў, які звязваюць з заснавальнікам ПВК «Вагнер».

Чытайце таксама:

«Пачвары смярдзючыя, вы што робіце?» Прыгожын накінуўся на Мінабароны Расіі

«Вагнераўцы» пасля адыходу з Бахмута перагрупаваліся ў трох месцах

Прыгожын заявіў, што Расія «абасралася», а «ўкраінцы адны з наймацнейшых у свеце»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ответь за базар/адказаць/
01.06.2023
Дуэли не будет , сядут пацаны на кортаны перетрут и все.
0
Каюк/адказаць/
02.06.2023
ванга, туда и дарога расии)))
0
Янка/адказаць/
02.06.2023
Мойша, За 3 месяцы да рэвалюцыі ў Расеі Ленін увогуле нічога не чакаў, За месяц да падзення берлінскай сцяны адбыліся святкаванні 40-годдзя DDR з буйным вайсковым парадам, пры тым, што Штазі працавала нашмат якасней за лукашэнкаўскае КДБ За некалькі дзён да падзення рэжыму Чаўшэску з ягонай Sekuritate адбыўся найбуйнейшы ў румынскай гісторыі мітынг у падтрымку Чаўшэску За паўгады да распаду СССР ЦРУ справаздачылася, што СССР застанецца яшчэ гадоў на дваццаць. Але ўсё гэта адбывалася пры адсутнасці/зніжэнні вонкавай падтрымцы таталітарнага рэжыму ва ўмовах абвастрэння сацыяльных праблем. Лукашэнкаўскі рэжым патрабуе ад Расеі ўсё больш і больш падтрымкі, бо выдаткі на сілавікоў, наменклятуру , рэпрэсіі, маўчанне фінансава залежных бяспраўных рабоў-бюджэтнікаў і рабоў на стратных дзяржпрадпрыемствах няспынна растуць, а ягоныя ўнутраныя даходы праз стагфляцыю эканомікі скарачаюцца. І справа ідзе не аб падтрымцы ў памеры $2-3 млрд/год, а разоў ў пяць больш, бо гэта не толькі прамыя грашовыя трансферты, але і разнастайныя прэферэнцыі і зачыненне вачэй на кантрабандныя схемы, якія аплочвае расейскі бюджэт. То бок галоўным фактарам стабільнасці лукашэнкаўскага рэжыму застаецца ягоная поўная залежнасць ад стабільнасці пуцінскага рэжыму. Але правал бліцкрыгу супраць Украіны і няздольнасць даўгатэрміновага фінансавага супрацьстаяння падсанкцыйнай расейскай эканомікі і кансалідаванай эканомікі свабоднага свету паступова дае плён. Унутры Расеі пашыраецца незадавальненне рэжымам на ўсіх ўзроўнях, ўзнікаюць і ўзмацняюцца шматлікія лініі супрацьстаяння. Багатыя Масква-СпБ і галечныя рэгіёны, мужчынскае насельніцтва якіх ідзе на гарматнае мяса ў першую чаргу. Незадаволеныя эліты, якія праз вайну шмат чаго страцілі, і зарабляючы на вайне кааператыў Возера. Тлустыя армейцы ў тыле, на адносна бяспечнай 3-4 лініі, шчыра фінансуемыя кадыраўцы ў заградатрадах і кепска экіпіяваныя чмобікі на перадке. І вось імкліва выходзячы з-пад кантролю Пуціна "вызваліцель Бахмута" Прыгожын супраць чачэнцаў, пры тым што паўгады таму ён рабіў сэлфі з Кадыравым.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера