Чатырохгадовы хлопчык у Слуцку выпіў абястлушчвальнік
Увечары 29 мая ў Слуцкую бальніцу прывезлі хлопчыка, якому быў пастаўлены дыягназ «атручэнне пестыцыдамі», піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Як аказалася, пакуль 33-гадовы мужчына ў двары прыватнага дома займаўся рамонтам аўто, яго сын выпіў абястлушчвальнік, бутэльку з якім бацька паставіў у адчыненым багажніку.
Мужчына пачуў, як дзіця кашляе, а калі прыбег да яго, убачыў у хлопчыка ў руках бутэльку з рэшткамі абястлушчвальніка. Бацька неадкладна выклікаў хуткую дапамогу.
Хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні
 42
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
 11
Украінская разведка заявіла аб датычнасці да атакі дронамі ў Курску — па будынку ФСБ і нафтаперапрацоўчым заводзе
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера