Знайсці
01.06.2023 / 18:233РусŁacБел

Віктар Бабарыка выступіць сведкам па справе сына на судзе

У Мінскім абласным судзе працягваецца слуханне па крымінальнай справе Эдуарда Бабарыкі. Некаторыя падрабязнасці распавядае «Мінская праўда».

Эдуард Бабарыка падчас першага пасяджэння

Суд па справе Эдуарда Бабарыкі пачаўся 22 мая. Тады стала вядома, што паводле дзяржабвінавачання, Эдуард Бабарыка «аказваў садзейнічанне Ціханоўскаму ў арганізацыі масавых беспарадкаў».

«Эдуард Бабарыка дапамагаў Сяргею Ціханоўскаму ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады», — сказаў пракурор.  

Сёння на судзе Эдуард Бабарыка заявіў хадайніцтва аб выкліку Сяргея Ціханоўскага ў суд у якасці сведкі і допыце яго ў частцы высвятлення абставін іх знаёмства. 

Раней Эдуард казаў, што сустрэўся ўпершыню з Ціханоўскім толькі на круглым стале ў СІЗА КДБ, арганізаваным для сустрэчы з Лукашэнкам, таму не мог быць памагатым Ціханоўскага. 

«Аднак, так як гэта асоба не ўключана ў спіс сведкаў, якія падлягаюць выкліку, суд параіўся і прыняў рашэнне адмовіць у гэтым хадайніцтве», — піша «Мінская праўда».

Акрамя таго, Эдуард Бабарыка хадайнічаў аб выкліку свайго бацькі — Віктара Бабарыкі — для дачы тлумачэнняў адносна падораных яму, як сыну, грошай. 

Дзяржабвінаваўца на гэта адказаў, што Віктар Бабарыка ўжо ўключаны ў гэты спіс асоб.

Такім чынам, у судзе, нарэшце, можна будзе пабачыць палітыка, пра якога нічога не вядома больш за месяц.

Як піша «Мінская праўда», адвакат Эдуарда хацела выклікаць у суд сведку — бухгалтара, якая вяла бухгалтарскі ўлік у ТАА «Хайв Проджэкт». 25 мая яна ў электроннай перапісцы паведаміла абаронцу, што не можа з'явіцца ў Мінскі абласны суд, бо знаходзіцца за мяжой. На думку адваката, менавіта гэтая жанчына выступала фактычным кіраўніком «Хайв Проджэкт», перадае «Мінская праўда». Адвакат лічыць, што былы бухгалтар «Хайв Проджэкт» можа знаходзіцца ў Беларусі.

Пракурор таксама папрасіў прыняць меры да выкліку гэтай сведкі.

Пасяджэнне закрывалі

Частка справы, якая тычылася Сяргея Ціханоўскага, разглядалася сёння ў закрытым рэжыме, бо сама справа Ціханоўскага менавіта так разглядалася.

Таксама сёння на судзе апытвалі сведку Юрыя (называецца толькі яго імя). Ён размяшчаў на пляцоўцы MolaMola інфармацыю аб зборы грошай сабе на аплату штрафу за адміністрацыйнае правапарушэнне, бо быў прыцягнуты да адказнасці ў 2020 годзе падчас пратэстаў у Мінску. З Эдуардам Бабарыкам ён асабіста не знаёмы. Юры распавёў, што быў адлічаны з універсітэта ў сувязі з усімі гэтымі падзеямі і страціў любімую працу. Правёў трое сутак на Акрэсціна.

— Знаёмы, з якім мы мелі зносіны трошкі пасля гэтага, наколькі я ведаю, збіраў грошы сабе на штраф. Яму патрэбна была сума значна большая. Мы спісаліся ў сацсетках, я хацеў даведацца, што чуваць, і ён мне парэкамендаваў на гэтай пляцоўцы сабраць грошы самому. Я паспрабаваў, атрымалася, — перадае словы сведкі выданне.

Эдуард Бабарыка, паводле выдання, адказаў, што не ведае нічога пра тое, што пляцоўка выкарыстоўвалася ў такіх мэтах. 

Паводле яго слоў, ён не ведае і каардынатара кампаніі BYCOVID19 Андрэя Стрыжака, хаця яго праекты таксама размяшчаліся на рэсурсе, піша «Мінская праўда».

Судовае пасяджэнне працягнецца 7 чэрвеня.

Чытайце таксама:

«У яго няма ніякай агрэсіі да рэжыму». Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, расказаў пра яго

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

«Я вельмі не люблю тэрмін справядлівасць». Эдуард Бабарыка даў інтэрв'ю з СІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Янка/адказаць/
01.06.2023
Віктар Бабарыка можа і ўключаны ў спіс сведкаў, але служкам рэжыму нічога не замінае ў апошні момант прыдумаць нейкую цалкам абсурдную лухту на конт таго, чаму ён ня можа прыняць удзел у працэссе, а "суддзе" станоўча прыняць яе. А пакуль што ёсьць моцныя падазрэнні, што Віктар Бабарыка ўжо ўвогуле не жывы -  у ягоным немаладым узросце пасля амаль трох гадоў трымання ў катавальных умовах збіцце з прабіццем лёгкага з вялікай верагоднасццю можа мець фатальны вынік.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
01.06.2023
дык стольки ж людзей было за бабарыкау той вясной-летам
дзе яны усе?
01.06.2023
Гэта не суд, і гэта нават не цырк. Гэта нейкае метафарычная псіхічна-хворае дзеянне
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера