Знайсці
01.06.2023 / 22:134РусŁacБел

«Лукашэнка адказаў Макрону, які прасіў не ціснуць на рэжым», а «Церцель калісьці будзе намінаваны на «Оскар»

Палітыкі і аналітык каментуюць, што стаіць за гучнай заявай Лукашэнкі аб «рашэнні пытання ва Украіне» ў 2014-2015 гадах і словамі Церцеля аб «фільтрацыі кантынгенту» на мяжы, якія прагучалі на сённяшняй сустрэчы з кіраўнікамі спецслужбаў СНД.

Церцель і Лукашэнка. Скрыншоты відэа БелТА

«Лукашэнка адказаў Макрону»

Лукашэнка фактычна назваў памылкай тое, што поўнамаштабная вайна супраць Украіны не была пачата ў 2014-2015 гадах.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка лічыць, што Лукашэнка гэтай заявай «у поўнай мэры паказаў сябе пуцінскай марыянеткай». Тое, што «ў Пуціна ў галаве, гаворыць Лукашэнка», лічыць ён.

Аляксей Ганчарэнка. Фота: сацыяльныя сеткі палітыка

«Пуцін сапраўды дужа шкадуе, што ў 2014 годзе, калі Украіна відавочна была больш слабая, не дабіў яе. Цяпер яму дужа страшна. Пуцін і Лукашэнка разумеюць, што не могуць перамагчы Украіну, а гэта вядзе да іх уласнай паразы», — адзначае ўкраінскі палітык.

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман звяртае ўвагу, што ў шчыраваннях аб змарнаваных магчымасцях перамагчы Украіну Лукашэнка сапраўды ўжыў слова «мы».

«Ён імкнецца расіянам прадэманстраваць, што з'яўляецца часткай вайны, якую яны вядуць супраць Украіны, — адзначае эксперт. — Тут нічога новага няма, але ў гэтым кантэксце «нам» так выразна гучыць. А так Лукашэнка і раней падкрэсліваў, што Беларусь удзельнічае ў гэтай вайне».

Аляксандр Фрыдман. Фота: архіў Аляксандра Фрыдмана

Аляксандр Фрыдман лічыць, што сваёй заявай Лукашэнка адказаў прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону на яго словы, што не трэба ціснуць на рэжым у Беларусі, каб не штурхаць яго ў яшчэ большыя абдымкі Расіі.

«Макрон з прымірэнчай рыторыкай прыходзіць, а яму адказалі жорстка: маўляў, мы тут з Расіяй да апошняга, а змовы супраць нас рыхтуюцца менавіта на Захадзе», — падкрэслівае Фрыдман.

«Гэта можна разглядаць як прызнанне ў суагрэсіі»

Палітык Анатоль Лябедзька кажа, што заява Лукашэнкі аб вайне ва Украіне гучыць як паказанне сведкі. З яе вынікае, што агрэсія Расіі супраць Украіны абмяркоўвалася даўно і «беларускі правіцель быў у тое ўцягнуты».

«Гэта можна разглядаць як прызнанне ў суагрэсіі», — лічыць палітык.

Анатоль Лябедзька

На погляд Лябедзькі, нават спецыфічная група кіраўнікоў спецслужбаў краін СНД не можа пазітыўна ўспрымаць скандальныя заявы Лукашэнкі пра тое, што ўкраінскае пытанне трэба было вырашаць у 2014-2015 гадах.

«Палітычнае кіраўніцтва краін СНД, — даводзіць ён, — не настроена на хвалю вайны. Якраз задача спецслужбаў зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб не ўцягнуць іх краіны ў «спецаперацыю» Пуціна ва Украіне…»

«У Лукашэнкі ёсць сцэнар на пасля: затрымаць некалькі расійскіх генералаў і ўцякаць»

Прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка звязвае сённяшнія заявы Лукашэнкі і Церцеля са «страхам, які пранік унутр рэжыму» і хутка перарасце ў паніку.

Палітык мяркуе, што страх выкліканы падзеямі ў Белгародскай вобласці ды атакаю дронаў на Маскву.

«Лукашэнка вяртаецца да 2014 года, шкадуючы, што тады яны мелі шанец зрабіць тое, чаго не могуць сёння. Фактычна ён прызнае, што яны не могуць дасягнуць мэты, якую паставілі разам з Пуціным: Кіеў за тры ці чатыры дні. Цяпер тое нерэальна і, будучы ў Кіеве, я ў гэтым упэўніўся», — даводзіць палітык.

Павел Латушка. Фота: НАУ

Ён лічыць, што Лукашэнка ад страху ніколі ўжо не пазбавіцца, але ў яго ёсць сцэнар.

«Затрымаць некалькі расійскіх генералаў на тэрыторыі Беларусі, выдаць іх Украіне ці заходнім уладам, каб яны былі пакараныя ў Міжнародным крымінальным судзе за ваенныя злачынствы, агрэсію.

А самому ўцякаць у тую краіну, якая можа даць прытулак, дзе не будуць актыўна яго шукаць. Але гэта шанец, а не гарантыя», — выказвае версію Павел Латушка.

«Можа, Церцель калісьці будзе намінаваны на «Оскар»

Анатоль Лябедзька словы кіраўніка КДБ Івана Церцеля пра «пэўную фільтрацыю кантынгенту» на мяжы назваў крокам да «збудавання жалезнай заслоны» і спробы вярнуць беларусаў у Савецкі Саюз.

«Для спецслужбы гэта ідэальная сітуацыя заканапаціць мяжу, нікога не выпускаць і атрымліваць дадатковае фінансаванне з бюджэту, якое пакрывае іх дзейнасць», — адзначае палітык.

Анатоль Лябедзька лічыць, што ўсе прапагандысцкія заявы рэжыму руйнуюцца, калі беларусы выязджаюць у Польшчу, Чэхію ці Літву. Там яны бачаць, што людзі жывуць і не рыхтуюцца да вайны. Палітычныя ж эліты займаюцца эканомікай і сацыяльнымі пытаннямі, а не апранаюцца ў ваенныя мундзіры.

«І не паказваюць мапу, адкуль рыхтуецца ўдар па іх краіне», — падкрэслівае Лябедзька.

Іван Церцель. Фота: БелТА

Павел Латушка лічыць, што Церцель сваімі заявамі хоча супакоіць Лукашэнку. Ён прыдумляе «тэрарыстычныя акты» і па-майстэрску іх ліквідуе.

«Творчая здымачная група КДБ працуе, з гэтага смяецца амаль увесь свет, большасць беларусаў. Можа, ён (Церцель. — «НН») калісьці будзе намінаваны на «Оскар», але я думаю, што ён будзе намінаваны на ордар міжнароднага трыбунала ў Гаазе», — кажа палітык.

Ён мяркуе, што калі нешта сапраўды будзе адбывацца ў Беларусі, то наўрад ці рэжым Лукашэнкі нешта зможа супрацьпаставіць. Прыкладам таму зʼяўляецца пашкоджанне расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах.

«Канстытуцыйная большасць беларусаў супраць рэжыму. Лукашэнка і Церцель гэта ведаюць дакладна. Ябацькі, якія нібы стаяць за імі, будуць сядзець і маўчаць. Іх можна толькі прымусам і стымуляваннем збіраць, каб пастаялі на плошчах з чырвона-зялёнымі сцяжкамі. Яны не будуць абараняць ні Лукашэнку, ні Церцеля», — настойвае Павел Латушка.

На думку Фрыдмана, роля Церцеля — нагнятаць напружанне тым, што «пагрозы велізарныя і што выканаем усе загады, ды ўсім дамо адпор і будзем дзейнічаць у традыцыях СМЕРШа».

«Такая рыторыка падабаецца Расіі і Лукашэнку. Гэта паказвае і светапогляд Церцеля. Ён жа ніколі не хаваў, што зʼяўляецца прыхільнікам «рускамірскіх» наратываў, — кажа Аляксандр Фрыдман. — Уся яго антызаходняя і канспіралагічная рыторыка не дужа адрозніваецца да таго, што ішло з Расіі. Церцель імкнецца паказаць свае поспехі, а каб іх паказваць, трэба паказаць велізарныя пагрозы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Пуцін плануе ядзерны ўдар па Усходняй Еўропе з тэрыторыі Беларусі — Фяльштынскі

«Калі не маеш двайніка і прыходзіцца асабіста ўдзельнічаць ва ўсім гэтым». Як інтэрнэт адрэагаваў на стан здароўя Лукашэнкі

«Масавыя чысткі рыхтаваліся загадзя, да самалёта. Але беларускія спецслужбы не Секурытатэ». Калі скончыцца гэта хваля рэпрэсій?

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
7
0
Петро/адказаць/
01.06.2023
Снова макрона продинамили. Пусть Путину позвонит
0
Пэтру/адказаць/
01.06.2023
Ваш звонок очень важен для вас, пожалуйста оставайтесь на линии.
0
почему не пальмовая ветвь?/адказаць/
02.06.2023
За лучшую режиссуру?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера