Знайсці
01.06.2023 / 17:16РусŁacБел

Правядзенне ў Рызе ЧС па хакеі прынесла эканоміцы Латвіі 44 мільёны еўра

Рыгу наведала агулам 30 000 хакейных заўзятараў. У латвійскую сталіцу падтрымаць сваіх прыехала больш за ўсё заўзятараў са Швейцарыі, Чэхіі і Славакіі.

Зборная Латвіі ўпершыню ў гісторыі выйграла бронзу чэмпіянату свету. Фота: iihf.com

Паводле папярэдніх падлікаў, правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў сталіцы Латвіі магло прыцягнуць у эканоміку краіны дадаткова 44 мільёны еўра, паведамляе Delfi.

Цікава, што хоць гульні групы А чэмпіянату праходзілі ў фінскім Тамперэ, некалькі сотняў фінскіх заўзятараў аддалі перавагу хакейнай атмасферы Рыгі.

«Падчас хакейнага чэмпіянату абарот прадпрымальнікаў павялічыўся ў сярэднім на 30—50%. Бары і кафэ з тэрасамі таксама дамагліся рэкордна высокіх паказчыкаў прыбытку ў параўнанні з гэтым перыядам у папярэднія гады», — паведаміў старшыня праўлення Латвійскай асацыяцыі бараў Оскарс Ікстэнс.

Разам з пачаткам турыстычнага сезона і буйнымі падзеямі, якія прайшлі ў Рызе ў маі — Рыжскім марафонам Rimi і чэмпіянатам свету па хакеі — значна палепшыліся і паказчыкі запаўняльнасці гатэляў. У маі запаўняльнасць найбуйнейшых гатэляў Рыгі на 50% вышэйшая, чым у красавіку, і дасягае дапандэмічнага ўзроўню.

Чытайце таксама:

Гэта проста казка! Зборная Латвіі выйграла бронзу ЧС па хакеі

Менш за два мільёны насельніцтва і бронза ЧС. Як латвійскі хакей дасягнуў такога поспеху

«Сустрэў будучую жонку ў 16 гадоў». Гісторыя кахання найлепшага гульца ЧС па хакеі і яго другой паловы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера