Знайсці
01.06.2023 / 16:012РусŁacБел

Экс-прэзідэнту Бразіліі далі восем гадоў турмы

Былы прэзідэнт Бразіліі Фернанду Колар ды Мелу асуджаны да 8 гадоў 10 месяцаў турмы па справе аб карупцыі. У сераду Вярхоўны суд Бразіліі прызнаў 73-гадовага экс-кіраўніка дзяржавы вінаватым у хабарніцтве і адмыванні грошай, піша Deutsche Welle.

Фернанду Колар ды Мелу. Фота: AP

Суд палічыў даказаным, што пасля свайго адыходу з прэзідэнцкай пасады ў 2010—2014 гадах Колар ды Мелу, які быў членам Сената, браў буйныя хабары ад энергетычнай кампаніі BR Distribuidora — даччынай фірмы напаўдзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras — у абмен на заключэнне кантрактаў.

Колар ды Мелу яшчэ можа абскардзіць прысуд пасля яго поўнага абвяшчэння.

Працэс звязаны з карупцыйным скандалам Lava Jato, які выліўся ў 2014 годзе, у якім аказаліся замяшаныя сотні палітыкаў, дзяржслужачых і бізнэсменаў.

Прэзідэнт Бразіліі ў 1990—1992 гадах

Фернанду Колар ды Мелу ў 1989 годзе стаў першым абраным прэзідэнтам Бразіліі пасля падзення вайсковай дыктатуры і заняў пасаду ў 1990 годзе. У снежні 1992 года на фоне скандалу вакол вымагання грошай на перадвыбарчую кампанію і карупцыі ён пайшоў у адстаўку. У 1994 годзе суд яго апраўдаў праз адсутнасць доказаў. Пазней Колар ды Мелу вярнуўся ў палітыку і да лютага 2023 года быў сенатарам ад штата Алагоас. У 2015 годзе суд пачаў новае расследаванне ў дачыненні да экс-прэзідэнта.

Цяперашні прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва адбываў турэмнае зняволенне па абвінавачанні ў карупцыі і адмыванні грошай. Пасля 580 дзён зняволення Вярхоўны суд адмяніў прысуд у дачыненні да Лула да Сілва па фармальных падставах.

Чытайце таксама:

Бразілія і Аргенціна вырашылі стварыць агульную валюту

Прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва хоча дамагчыся міру ва Украіне перамовамі

У Бразіліі адкрылі маўзалей Пеле

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
01.06.2023
Geta ne spravjadliva ! Magli by dac *umouna*!
1
Woodoo Cult /адказаць/
01.06.2023
даччынай?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930