Знайсці
01.06.2023 / 11:4417РусŁacБел

Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі спецслужб СНД адзначыўся рэзананснай заявай. Ён фактычна пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах, калі ва Украіне не было арміі, і абвінаваціў Захад, што ён зрабіў Украіну здольнай абараніць сябе.

Яго словы прыводзіць БелТА.

Лукашэнка стаў абвінавачваць украінскае кіраўніцтва ў тым, што яно не карысталася варыянтамі «жыць мірна».

«Але ні былыя [прэзідэнты] Януковіч, Парашэнка, ні цяперашні Зяленскі гэтым не скарысталіся. Чаму не скарысталіся? Яны што, хацелі вайны? Не. Іх проста штурхалі да гэтага. Знайшлі болевыя месцы, дзе можна было націснуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

А пасля заявіў:

«Адзіная, напэўна, наша памылка, што мы не вырашылі гэтае пытанне ў 2014-2015 гадах, калі не было ні войска ва Украіны, ні гатоўнасці… Усё хацелі мірна неяк урэгуляваць. А яны за гэты час стваралі баяздольныя Узброеныя сілы».

Абвінаваціў таксама Еўропу:

«Яны адкрыта прызналіся, што рабілі ўсё, каб падрыхтаваць Украіну да вайны з Расіяй».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.06.2023
Нам беларусам не хапае яек, якія засталіся ва ўкраінцаў .... мы заўсёды будзем васалам Расеі. Украіна будзе свабоднай і квітнеючай.
01.06.2023
Ну і гэта даказвае, што ён такі самы злодзей як п**ін. Лепіць з сябе міратворца, але гэты бруд ён наўрадці з сябе змые. Ён хваліўся, што ён дыктатар, але ён ужо дэспат.
0
айфон плафоныч/адказаць/
01.06.2023
Калі я не памыляюся, быў адзін дзеяч, які за два тыдні да ўварвання запэўніваў, што вайна ва Ўкраіне будзе доўжыцца максімум 3 дні.
"Скажите, как его зовут?" ©

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера