Знайсці
31.05.2023 / 21:4425РусŁacБел

Беларусы 133 гады захоўвалі вышыванку, а пасля падарылі яе шоўмену Андрэю Малахаву

У тэлешоу Андрэя Малахава «Песні ад усёй душы», чарговы выпуск якога выйшаў у эфір 28 мая, выступілі беларусы. Прытым жыхары Светлагорскага раёна Сяргей Вежнавец і Кацярына Шэерман прыехалі ў Расію не з пустымі рукамі, а са шчодрымі падарункамі.

Скрыншот відэа з перадачы Малахава

Сяргей і Кацярына прывезлі Малахаву самаробную ляльку і яблыкі.

«Гэта памочніца на кухні для гаспадыні, яна шасцірукая. Паводле беларускіх звычаяў вісіць на кухні, дапамагае гаспадыні, каб тая ўсё паспявала. Таму ў яе і шэсць рук. Рабіла яе мая дачка», — расказала пра ляльку Кацярына.

І хоць гэты падарунак таксама быў дарагі, другі быў яшчэ больш шыкоўны. У перадачы паказалі сюжэт пра маці Сяргея Вежнаўца з вёскі Вяжны Светлагорскага раёна. А яна перадала Малахаву вышыванку ды, паводле яе слоў, не простую, а сапраўдны рарытэт.

«Андруша, я вельмі люблю твае перадачы, ніколі не прапускаю. Дзякуй за іх! На памяць — кашуля, якой 100 з лішнім гадоў».

Сяргей Вежнавец расказаў, што кашуля нібыта перадавалася ў сям'і з пакалення ў пакаленне ажно з 1890 года. Цяпер жа сямейная рэліквія паехала ў Маскву.

Скрыншот відэа з перадачы Малахава

Чытайце таксама:

Ежы няма, цвіль на сценах, не можа хадзіць. Беларускі акцёр, які некалі сыграў Дзяніса Караблёва, памірае ў галечы

«Маці перадае мне закаткі». Беларусы ў эміграцыі дзеляцца, якія падарункі папрасілі з радзімы

Па беларускіх касцёлах вандруе чабурашка ў вышыванцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Litwin /адказаць/
01.06.2023
у гэтак кашуле табе і ў труну не сорамна будзе легчы.

1
Гісторык /адказаць/
01.06.2023
Казік, НН, калі ласка, памылку выправіць Прашу Вас: гэтаму каментару = АДАБРЭННЕ трэба паставіць!!! Выпадковая мая памылка!!!
0
Казік/адказаць/
02.06.2023
Гісторык , дзякуй)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера