Знайсці
31.05.2023 / 18:205РусŁacБел

У Кіеве пацвердзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей

Рэжым Лукашэнкі мае непасрэднае дачыненне да гвалтоўнага вывазу ўкраінскіх дзяцей і ваеннапалонных. Пра гэта 31 мая распавёў агенцтву «Укрінфарм» упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец. Раней за такое быў выдадзены міжнародны ордар на арышт Пуціна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP

Паводле слоў Дзмітрыя Лубінца, украінскія ўлады маюць неабходнае пацвярджэнне гэтага факта.

«У нас ёсць пацвярджэнне таго, што праз тэрыторыю Беларусі пры непасрэдным удзеле беларускіх улад адбывалася прымусовае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей, грамадзянскіх закладнікаў і нашых ваеннапалонных», — заявіў Лубінец.

Нагадаем, што яшчэ ў сакавіку гэтага года з-за такога ж абвінавачання Міжнародны крымінальны суд выдаў афіцыйны ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзяцей Марыі Бяловай. 

З таго часу беларускія дэмакратычныя сілы разам з іншымі дзяржавамі і аб'яднаннямі спрабуюць даказаць удзел рэжыму Лукашэнкі ў такім жа самым злачынстве, каб прыцягнуць яго да адказнасці.

Чытайце таксама:

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Некалькі краін ЕС пагадзілася звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд з прычыны дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

Кіраўнікі дзяржбяспекі Мілошавіча атрымалі па 15 гадоў. Гэта апошняя вялікая справа трыбунала па Югаславіі

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чаркашкварка/адказаць/
31.05.2023
Пад суд, злачынцу.мiжнародны.
0
Гаагскі/адказаць/
31.05.2023
Чакаем ордзер на арышт
0
Железный Дровосек /адказаць/
31.05.2023
Ну шо,калхозничек,все ещё надеешься сдрыснуть в эмираты или китай? Не,шалишь,эта крепенькая статья и соответствующий ордер. С таким обвинением тебя с потрохами выдадут все,чтоб отмазаться. Я ж говорю—калхозник. И мозги твои—калхозные.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера