Знайсці
30.05.2023 / 14:3710РусŁacБел

Лукашэнка даручыў сфармаваць «магутны кулак» на мяжы. Украінскія памежнікі ў гэты час здзекуюцца з беларускіх

Сёння Аляксандр Лукашэнка памяняў кіраўніка Дзяржпагранкамітэта. Нечакана Анатоль Лапо быў звольнены ў запас, а на яго месца прызначылі Канстанціна Моластава. Украінцы прыпісалі на свой рахунак гэтыя кадравыя змены. 

Робячы прызначэнне новага кіраўніка, Лукашэнка заявіў, што трэба ўдасканальваць сістэму. «Трэба звярнуць асаблівую ўвагу на манеўраныя групы. Яны павінны быць у кожным атрадзе. Там, дзе вы вызначыце, павінен быць магутны кулак», — сказаў ён. 

Беларускі «магутны кулак» днямі насмяшыў украінскіх памежнікаў. Учора ДПСУ апублікавалі, як яны гэта назвалі, «перамяшчэнне тэхнікі на мяжы з Украінай». На кадрах жа беларускія пагранічнікі пхалі зламаны «бобік».

А сёння Анатоля Лапо знялі з пасады. У Дзяржаўнай пагранічнай службе Украіны пажартавалі, што кіраўніка ДПК Беларусі Лапо знялі праз іх ролік. 

«Абяцаем, што і далей будзем добрасумленна фіксаваць «дасягненні» вашых падапечных», — жартуе ДПСУ.

Чытайце таксама:

Новым кіраўніком Пагранкамітэта стаў ураджэнец Расіі, які адказваў за Брузгі ў час атакі мігрантамі на Польшчу

Украінскія памежнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі

«Вісіць нацыянальны сцяг украінскі, і павесілі яшчэ бэчэбэшную анучу». Старшыня Дзяржпагранкамітэта пра сітуацыю на мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
40
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Dzianis/адказаць/
30.05.2023
Чаркашкварка, хай украінская армія спачатку зойдзе ў Луганск, Данецк і Крым. і так, калі на тэрыторыю Беларусі зойдзе са зброяй любая армія іншай дзяржавы - гэта будзе таксама акупацыя. але такім як ты пофіг пад кім ляжаць - хай нават туркмены заходзяць, да? наіўныя дзеці. Беларусь могуць вызваліць толькі беларусы. ва ўсіх іншых выпадках будзе змена адной акупацыі на іншую акупацыю
0
Freddy /адказаць/
31.05.2023
Никого лукашенко не назначает. Теперь москва определяет кто будет находиться на таких постах. Он еще может директоров совхозов поменять. Но это не надолго.    
0
Freddy /адказаць/
31.05.2023
Dzianis, расейская армия уже зашла на територию Беларуси. голыми руками, протестами и митингами ее уже не выгонишь. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930