Знайсці
29.05.2023 / 23:021РусŁacБел

Перачапляць прычэпы будзе нельга, але перагружаць грузы яшчэ можна — Мытны камітэт

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі пракаментаваў інфармацыю пра тое, што з 1 чэрвеня Польшча ўвядзе поўную забарону на перамяшчэнне праз беларуска-польскую мяжу ўсіх відаў беларускіх і расійскіх грузавых аўтатранспартных сродкаў, у тым ліку прычэпаў і паўпрычэпаў.

Паводле беларускіх мытнікаў, новаўвядзенне польскага боку сапраўды забараняе суб'ектам гаспадарання Еўрапейскага саюза рабіць перачэпку беларускіх і расійскіх транспартных сродкаў.

У той жа час перагрузка тавараў пакуль застанецца актуальнай, толькі што гэтая аперацыя патрабуе больш выдаткаў — як матэрыяльных, так і часавых.

І гэта, маўляў, яшчэ больш пагоршыць становішча еўрапейскага бізнэсу. Затое беларуская мытня «працягне прымаць усе магчымыя меры для садзейнічання развіццю знешнеэканамічнай дзейнасці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.05.2023
dobra ! Ale geta ni pamoza Dyktataram   =ni adnomu ni drugomu....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера