Знайсці
29.05.2023 / 22:419РусŁacБел

«Поўны фэйк». Міністр адукацыі пахваліўся поспехамі на цэнтралізаваным экзамене і не прызнаў ані найменшых праблем

Міністр адукацыі Андрэй Іванец пракаментаваў вынікі першага цэнтралізаванага экзамену па рускай і беларускай мове. Паводле яго, усё добра і ніякіх праблем няма. Хоць факты сведчаць пра іншае.

Андрэй Іванец

Іванец адзначыў вельмі высокі ўзровень атрыманых балаў, дзяцей, якія атрымалі ацэнкі 8, 9 і 10, аказалася больш за 50%. Таксама, паводле яго, была выкананая раней заяўленая адпаведнасць тэсту ЦЭ базавай праграме ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Адзначыў ён і вялікую колькасць 100-бальнікаў: больш за 890 чалавек сёлета па рускай і беларускай мове атрымалі найвышэйшы бал.

У той жа час ён панаракаў на распаўсюджванне «вялікай колькасць фэйкаў, якія тычацца вынікаў першага ЦЭ». Усе паведамленні, што колькасць тэставых балаў у некаторых асабістых кабінетах выпускнікоў складае больш за 100 балаў, маўляў, правяраліся, і ніводнага факта тэхнічнага збою не пацвердзілася. Інфармацыя пра тое, што будуць перагледжаныя вынікі цэнтралізаванага экзамену і нават прынятая адпаведная пастанова Савета Міністраў, таксама «поўны фэйк». 

Змагацца з «фэйкамі» Іванец хоча найбольш зручным і даступным спосабам:

«Міністэрствам адукацыі будзе адсочвацца кожны выпадак распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, матэрыялы будуць накіраваныя для дачы ацэнкі дзеянням распаўсюджвальнікаў фэйкаў».

Між тым для выпускнікоў і іх бацькоў усё далёка не так бясхмарна. Вядома, што выпускнікі скардзіліся на памылкі ў выніках, абураныя школьнікі і іх бацькі абрывалі тэлефоны Мінадукацыі. А тэлеканал «Белсат» апублікаваў відэа, на якім абураныя бацькі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў спрачаюцца з чыноўнікам ад адукацыі.

Пры цяперашняй атмасферы ў краіне малаверагодна, што людзі пайшлі б публічна абурацца, каб на гэта не было сур'ёзных падстаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11
0
анатам/адказаць/
30.05.2023
Все, до чего прикоснется лукавый - превращается в дерьмо. И гений с химфака БГУ, министр образования, тоже...
0
умка/адказаць/
30.05.2023
гений потому, что сказал, что коля настолько гениален, что ему учиться не надо, а можно сразу звание академика давать?
0
Петришенко/адказаць/
30.05.2023
Комментировать нечего. Армии нужно мясо. От армии откосят дети приближенных ябацек. Также не нужно много вумных, они жа канкурэнты для коли. А иванец… это мерзавец, коих сейчас полно ваерху. Не зря его так ненавидели в ННА Беларуси.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930