Знайсці
30.05.2023 / 20:13РусŁacБел

Праграма для аўдыяжурналістыкі цяпер можа ствараць падкасты з дапамогай штучнага інтэлекту

Curio — стартап, які, выкарыстоўвае тэхналогію ШІ для стварэння персаналізаваных аўдыяэпізодаў на аснове вашых падказак. 

Выява: Curio

Сёння ў кампаніі Curio ёсць у наяўнасці вялікі каталог высакаякаснага кантэнту, ліцэнзаванага вядомымі выданнямі: The Wall Street Journal, The Guardian, The Atlantic, The Washington Post, Bloomberg, New York Magazine і іншымі — агулам больш за 30 выданняў. Цікава, што The New York Times не ўваходзіць у іх лік, бо сёння кампанія запусціла ўласную праграму для аўдыяжурналістыкі.

Свой каталог кампанія выкарыстала для навучання сваёй жа мадэлі ШІ, якая працуе на аснове тэхналогіі OpenAI. Карыстальнікі могуць задаваць віртуальнаму памочніку Rio пытанні, пра якія яны жадаюць даведацца больш, а Rio зробіць спецыяльны аўдыяэпізод, які будзе ўключаць, як заяўляецца, толькі правераны фактамі кантэнт, а не «галюцынацыі» штучнага інтэлекту.

Кампанія Curio, заснаваная ў 2016 годзе, першапачаткова мела прапанаваць (па падпісцы) доступ да абранай бібліятэкі журналісцкіх матэрыялаў, пераведзеных у аўдыяфармат. Для гэтага кампанія ўступіла ў партнёрства з дзясяткамі медыяарганізацый, каб ліцэнзаваць іх кантэнт. Потым гэтыя матэрыялы расказваюцца акцёрамі і запампоўваюцца ў праграму Curio.

Гэты падыход адрозніваецца ад іншых канкурэнтаў у галіне аўдыянавін (напрыклад, Pocket, дзе карыстальнікі захоўваюць артыкулы, каб праслухаць іх пазней), паколькі змесціва Curio чытаюць рэальныя людзі, а не галасы, створаныя ШІ. З пачатку свайго існавання стартап сабраў ужо дакладна больш за 15 мільёнаў даляраў інвестыцый, як паведамляе TechCrunch.

Цяпер кампанія лічыць, што дадаванне ШІ можа стаць добрым прыкладам яго выкарыстання ў той час, калі існуюць абгрунтаваныя заклапочанасці з нагоды таго, што чат-боты могуць падаваць ілжывую інфармацыю або ўвогуле выдумляюць факты, калі не ведаюць, як згенераваць правільны адказ — тое, што называецца «галюцынацыяй». Як сцвярджаюць стваральнікі, штучны інтэлект Curio не прапануе вам нічога «выдуманага», бо ён проста аб'ядноўвае аўдыякліпы з усяго свайго каталога ў адказ на запыты карыстальнікаў.

Кампанія мяркуе, што вы можаце выкарыстоўваць функцыю ШІ з дапамогай падказак накшталт: «Раскажы мне пра магчымасць міру ва Украіне», «Якая будучыня ежы?», «Раскажы мне пра столь доўгу ЗША» ці «У мяне ёсць 40 хвілін, паведамі мне пра штучны інтэлект».

На жаль, ШІ не можа падзяліцца інфармацыяй аб апошніх навінах, бо яму патрабуецца час, каб перавесці навінавыя артыкулы ў агучаныя эпізоды. Хутчэй праграму можна выкарыстоўваць для больш падрабязнага вывучэння розных тэм. Для стварэння персаналізаванага аўдыяэпізоду для вас, Curio апрацуе больш за 5000 гадзін аўдыя. У выніку карыстальнік атрымае свайго роду падкаст на заданую тэму.

Варта адзначыць, што падпіска на Curio не надта танная: 24,99 даляра на месяц (або 14,99 пры аплаце за год наперад). Аднак пакуль функцыя ШІ бясплатная для выкарыстання. Кампанія кажа: гэта для таго, каб Rio трапіў да як мага большай колькасці людзей і змог вучыцца. Напрыклад, ён імкнецца зразумець, якой даўжыні карыстальнікі аддаюць перавагу пры стварэнні персаналізаваных эпізодаў, хоць цяпер ён схіляецца да больш кароткіх артыкулаў.

Магчымасці дзяліцца сваімі эпізодамі з іншымі або атрымліваць прапановы на аснове пытанняў іншых карыстальнікаў пакуль няма, але могуць з’явіцца ў будучыні. Сёння кампанія мае кліенцкую базу ў тысячы падпісчыкаў і больш за мільёны спамповак праграмы, але з’яўленне ШІ можа падштурхнуць да росту колькасці карыстальнікаў: так, да канца года кампанія прагназуе прыцягнуць 100 000 платных падпісчыкаў.

Чытайце таксама:

На астуджэнне сервераў ChatGPT трэба столькі ж вады, колькі і на астуджэнне ядзернага рэактара — даследаванне

ChatGPT, Bing і Аліса: якая з нейрасетак лепей валодае беларускай мовай і разумее наш кантэкст? Тэсцім

Штучны інтэлект стварыў кліп на культавую беларускую песню ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031