Знайсці
29.05.2023 / 16:50РусŁacБел

У Польшчы зноў пачалі правяраць транспартныя кампаніі з беларускім капіталам

У Польшчы пачаўся чарговы этап праверкі фірмаў-перавозчыкаў з беларускім і расійскім капіталам. Для праверкі адабралі каля 60 кампаній, паведамляе Myfin.by.

«Мы пачынаем другі этап праверкі выбраных суб'ектаў, у дачыненні да якіх былі сумневы — ці сапраўды яны выконваюць законы», — заявіў дзяржсакратар Міністэрства інфраструктуры Рафал Вэбер.

Праверкі накіраваныя перш за ўсё на выкананне правілаў сумленнай канкурэнцыі, бо ў ходзе ранейшых праверак высветлілася, што каля 50% правераных транспартных сродкаў належаць перавозчыкам з-за мяжы.

Так, кантрольныя органы правераць у першую чаргу, ці працуюць кампаніі на законных падставах. Акрамя гэтага, праверкі закрануць такія пытанні, як адпаведнасць кіроўцаў іх кваліфікацыі, законнасць іх працаўладкавання і г. д. Таксама кантралёры ацэняць захаванне кіроўцамі нормаў працоўнага часу. Цікавяць іх і парушэнні, якія тычацца выплаты падаткаў.

Праверка праводзіцца адразу некалькімі ведамствамі: дарожна-транспартнай інспекцыяй, Нацыянальнай інспекцыяй працы, памежнай аховай і будаўнічым наглядам.

Для праверкі адабралі каля 60 кампаній, як гаворыцца ў паведамленні, паколькі іх падазраюць у парушэнні закона. Напрыклад, выявілася, што ў Варшаве па адным адрасе было зарэгістравана адразу 90 кампаній.

Інспектары дарожнага транспарту падзяліліся і вынікамі папярэдніх праверак. Адзначаецца, што маштабы парушэнняў значныя. Гэта і невыкананне нормаў працоўнага часу кіроўцамі, і адсутнасць уліку дзейнасці кіроўцаў у картках кіроўцаў і ўліковых лістках, і адсутнасць медыцынскіх аглядаў. Парушэнні таксама выяўленыя ў выдадзеных пасведчаннях кіроўцы.

Раней аб пачатку комплекснай праверкі транспартных кампаній з капіталам з Беларусі і Расіі, зарэгістраваных у Польшчы, паведамлялася яшчэ ў лютым.

Чытайце таксама:

Польшча ўвяла за Пачобута новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў

Польшча можа забараніць рух праз мяжу грузавікоў з беларускімі і расійскімі нумарамі

Польшча дабіваецца, каб у новы санкцыйны пакет ЕС уключылі забарону на рэгістрацыю транспартных фірмаў з Беларусі і Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера