Знайсці
29.05.2023 / 14:514РусŁacБел

Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе, вынікі правільныя — Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў

Пераразліку вынікаў цэнтралізаванага экзамену не будзе. Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк, як перадае БЕЛТА.

Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк

«Пераразліку вынікаў ЦЭ не будзе. Тыя балы, якія абітурыенты бачаць у асабістым кабінеце на сайце РІКВ, актуальныя, правільныя. Яны пойдуць у сертыфікат ЦЭ», — кажа Юрый Міксюк.

Раней «Зеркало» напісала аб тым, што ў выпускнікоў узніклі пытанні да балаў, атрыманых на цэнтралізаваным экзамене. На погляд некаторых, налічаныя балы не карэлююць з колькасцю правільна выкананых заданняў. Таксама ў некаторых абітурыентаў адлюстроўваліся вынікі больш за 100 балаў — 101 і 103 балы.

Бацькі сцвярджалі, што ім нібыта абяцалі пералічыць балы. 

Чытайце таксама:

Скандал з ЦЭ: выпускнікі скардзяцца на памылкі ў выніках, абураныя школьнікі і іх бацькі абрываюць тэлефоны Мінадукацыі

Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам

«Атачыў сябе даносчыкамі». Расказваем пра дэкана юрфака БДУ, са студэнтам якога двойчы запісалі відэа ў духу сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Бобр/адказаць/
29.05.2023
Сейчас пересидент отойдет от аденовируса и разберётся . Миксику выговор, а народу пару баллов поставят. Уже было такое с телефоном на уроке
0
Иванец/адказаць/
29.05.2023
Все как обычно: через выхлопную трубу. Видно, накосячили. Этим не закончится. Пойдет Миксюк на маленькую должность.
1
Колхоз, уходи!/адказаць/
29.05.2023
Айці-страна, ёпрст... Недоумки... Колхозников куда ни пусти, везде абосраную ферму устроят и любуются своим развалом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера