Знайсці
29.05.2023 / 11:505РусŁacБел

Злодзея ў законе Кушнера пачнуць судзіць у Мінску

Абвінавачанаму, які вядомы як крымінальны аўтарытэт Саша Кушнер, пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Кушняроў

Мінскі гарадскі суд на гэтым тыдні разгледзіць крымінальную справу ў дачыненні да крымінальнага аўтарытэту Аляксандра Кушнярова, піша Sputnik. 

Кушняроў вядомы як «крымінальны аўтарытэт» Саша Кушнер і адзін з ключавых удзельнікаў гомельскай «банды Марозава».

На гэты раз яго вінавацяць у падрыхтоўцы заказнога забойства. Гаворка ідзе пра помсту за сябра і самага вядомага азербайджанскага злодзея ў законе — Надзіра Саліфава па мянушцы Гулі.

Першае судовае пасяджэнне па гэтай крымінальнай справе прызначанае на 2 чэрвеня на 10:30, як паведамілі выданню ў панядзелак у Менскім гарадскім судзе.

Кушнярова абвінавачваюць у падрыхтоўцы да заказнога забойства дзвюх асоб.

Таксама яму выставілі абвінавачанне ў незаконным набыцці, перадачы ў валоданне, захоўванні, перавозцы, нашэнні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, што ўчынена паўторна.

Саша Кушнер быў затрыманы ўлетку 2022 года. 

Дзеянні 56-гадовага раней неаднаразова судзімага Кушнярова кваліфікавалі па ч. 1 арт. 13, п. п. 1, 12, 15, 16 ч. 2 арт. 139 (падрыхтоўка да забойства, па найме, групай асоб, асобай, якая раней учыніла забойства), а таксама па ч. 3 арт. 295 (незаконныя набыццё, захоўванне, перавозка, перадача ў валоданне, нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, што ўчынена паўторна) Крымінальнага кодэкса.

Кушнярову пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.05.2023
Jago padstavili !
0
Казік/адказаць/
29.05.2023
Чытаеш пра гэіыя крымінальныя разборкі і думаеш, як гэта дробязна і нікчэмна на фоне ўсяго.
0
Янка/адказаць/
29.05.2023
Нельга такіх зараз за краты:
1.На месца аднаго сацыяльна блізкага уркі за краты па габарытах магчыма змясціць 5-6 палітвязняў. Яшчэ і выдаткаваць грошы на бялізну ня трэба, а палітычныя нават пры яе адсутнасці усё роўна заплацяць - распісаліся ж ў момант Check-In. Усюды профіт!
2.Забойца, ды яшчэ і не нарык?! Кадравы рэзерв з такім досведам для рэжыму зараз на кошт золата. Бо пасля рэйду Ўайт Рэксу і ягоных хлопцаў усім стала зразумела, чаго каштуюць кардонныя войскі нават пры шматразовай колькаснай перавазе супраць дасведчаных у баях матываваных ваяроў, ды яшчэ узброеных тэхнікай. Яшчэ і змагары ўнутры заціхарыліся пад плінтусам і чакаюць зручнага моманту, што вымушае ствараць сумнеўнае ў баявым сэнсу апаўчэнне з чарка-шкварачных дзядзек з піўнымі пузамі. А тут бадай гатовы камандзір для тутэйшага Дырлі-Вагнера.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера