Знайсці
29.05.2023 / 10:4321РусŁacБел

У Лідзе жыве хлопчык, якога завуць Іван Царэвіч

Маладыя бацькі ўпэўненыя, што такое «казачнае» спалучэнне імя і прозвішча прынясе іх дзіцяці поспех, піша «Лідская газета».

Сям'я Царэвічаў. Фота: «Лідская газета»

«Калі шчыра, з прозвішчам Царэвіч мне вельмі лёгка ісці па жыцці. Калі людзі яго чуюць, адразу дабрэюць, расплываюцца ва ўсмешцы. Тыя, хто менш тактоўны, жартуюць: «А чаму не Іван?» Вось я і вырашыў: калі ў мяне калі-небудзь народзіцца сын, назаву яго Іванам», — расказаў мясцоваму выданню бацька хлопчыка Аляксей Царэвіч.

Тое, што сітуацыя знаёмстваў для Вані будзе часам стэрэатыпнай, бацькоў не бянтэжыць.

— Добры дзень, назавіцеся, калі ласка.

— Іван Царэвіч.

— А я Алена Прамудрая. А калі сур'ёзна? — так, верагодна, будзе адбывацца не адна цырымонія знаёмства ў яго жыцці.

Бацька ўпэўнены, што імя і прозвішча прынясуць сыну поспех.

— Ванечку ўсяго два месяцы, а пра яго ўжо ў газеце напісалі! Чым не шанцаванне? — усміхаецца тата хлопчыка.

Маці хваліцца, што ў сына з нараджэння выдатны апетыт і вельмі гучны голас. Таму, калі ў радзільні быў чутны гучны дзіцячы плач, суседкі па палаце жартавалі: «Бяжы хутчэй: твой Царэвіч трапезнічаць жадае», — весела расказвае Алеся.

Чытайце таксама:

15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў

Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Варшаве 

Што рабіць чалавеку, калі яго атакуе варона? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Лаврофф/адказаць
29.05.2023
Д... Б...
0
царэўна-лягушка/адказаць
29.05.2023
ён і дзядулей будзе царэвіч, а не кароль
0
Канрр/адказаць
06.06.2023
Каралевіч па-нашаму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031