Знайсці
29.05.2023 / 08:31РусŁacБел

Над Кіевам СПА знішчыла больш за 40 паветраных цэляў расіян

29 мая над Кіевам украінскія сілы абароны знішчылі больш за 40 паветраных цэляў, абышлося без крытычных разбурэнняў, загінулых і пацярпелых. Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

«Яшчэ адна складаная ноч для сталіцы. Але, дзякуючы прафесіяналізму нашых абаронцаў, у выніку паветранай атакі варвараў у Кіеве не адбылося паражэнняў і разбурэнняў інфраструктурных і іншых аб'ектаў, шматкватэрных жылых дамоў. Няма пацярпелых і загінулых», — напісаў Клічко.

«Дзякуй нашым сілам СПА за філігранную працу!» — дадаў ён.

Начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко ўдакладніў, што гэтай ноччу расіяне выкарыстоўвалі над Кіевам, паводле папярэдняй інфармацыі, боепрыпасы Shahed.

Паводле яго, практычна адначасова з атакай БПЛА, з раёна Каспія расійскія ТУ-95МС ажыццявілі пускі крылатых ракет, верагодна Х-101/555. Атака на сталіцу была камбінаванай, з розных напрамкаў.

Над Мікалаеўскай і Адэскай абласцямі знішчылі 4 варожыя Shahed. Тры з іх знішчылі ў небе над Мікалаеўскай вобласцю, яшчэ 1 — над Адэскай вобласцю.

У выніку пападання ў партовую інфраструктуру Адэсы ўспыхнуў пажар, які аператыўна ліквідавалі, паведамілі ў АК «Поўдзень». Інфармацыя пра маштаб разбурэнняў удакладняецца, як гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

У Паветраных сілах распавялі, колькі F-16 трэба Украіне для перавагі над ворагам

Чарговы камплект зенітнага ракетнага комплексу С-400 прыбыў у Беларусь — Мінабароны

Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны

Украіна атрымае ракеты AIM-9. Што гэта значыць?

«Кінжал» аказаўся блефам. Гэта будзе мець вялікія наступствы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера