Знайсці
29.05.2023 / 08:003РусŁacБел

У Паветраных сілах расказалі, колькі F-16 трэба Украіне для перавагі над ворагам

Для перавагі над ворагам у паветры на канкрэтным напрамку Украіне неабходна па меншай меры 3-4 эскадрыллі самалётаў F-16 па 12-16 адзінак. Пра гэта паведаміў начальнік авіяцыі камандавання Паветраных сіл УСУ Сяргей Галубцоў у інтэрв'ю праекту «Данбас Рэаліі». 

«Калі мы разумеем, што супраць нас групоўка, скажам так, 50 эскадрылляў, і 39 аэрадромаў, з якіх яны выконваюць задачы, вядома, нам хацелася б больш. Але калі гэта будзе хаця б 3-4 эскадрыллі, я думаю, што на асобным напрамку мы зможам заваяваць перавагу ў паветры і прымусіць ворага наогул адмовіцца ад тых удараў, якія яны цяпер наносяць на пэўным участку, на пэўнай паласе абароны», — сказаў Галубцоў

Пры гэтым ён адзначыў, што «для таго, каб спланаваць аперацыю па знішчэнні або нанясенні ўдараў… варта казаць хаця б пра эскадрыллю, хаця б пра 12-16 самалётаў».

У той жа час брыгадны генерал заявіў, што

«перавагі як такой, тактычнай або аператыўнай, вораг у паветры не мае дзякуючы таму, што Украіна атрымала ад краін-партнёраў дастаткова магутную дапамогу: радыёлакацыйныя станцыі выяўлення, назірання, зенітныя ракетныя комплексы, і ўсе бачаць на практыцы, як гэтыя комплексы працуюць і які працэнт паражэння цэляў». 

Аднак на ўзбраенні ў расійскай авіяцыі цяпер знаходзяцца самалёты Су-35 і МіГ-31БМ, якія здольныя прымяняць ракеты павышанай далёкасці і вялікай далёкасці, а ва Украіне пакуль такой магчымасці няма.

Адказваючы на ​​пытанне, наколькі складана будзе схаваць самалёты F-16 на тэрыторыі Украіны, каб расійскія ракеты і дроны не дасталі, прадстаўнік камандавання Паветраных сіл сказаў: «Проста схаваць самалёты не атрымаецца. Я думаю, што тут трэба будзе шукаць комплексны падыход, маскіраваць і разгрупоўваць, перамяшчаць з аэрадрома на аэрадром. І другі кірунак — усё ж трэба будзе выкарыстоўваць частку зенітных ракетных комплексаў для прыкрыцця гэтых аэрадромаў».

Раней Мінабароны Украіны заяўляла, што для вызвалення Украіны ад расійскіх акупантаў неабходна 48 знішчальнікаў F-16.

Прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі і Нідэрландаў па выніках сустрэчы на ​​палях саміту Рады Еўропы ў Рэйк'явіку дамовіліся садзейнічаць стварэнню міжнароднай кааліцыі па ўзмацненні супрацьпаветранай абароны Украіны.

Па даных медыя, у Еўропе не выключаюць, што Украіне могуць перадаць знішчальнікі F-16 ужо ўвосень гэтага года.

Чытайце таксама:

Чарговы камплект зенітнага ракетнага комплексу С-400 прыбыў у Беларусь — Мінабароны

Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны

Украіна атрымае ракеты AIM-9. Што гэта значыць?

«Кінжал» аказаўся блефам. Гэта будзе мець вялікія наступствы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Аблом/адказаць/
29.05.2023
І тут аблом бо за месть той клькасці што трэба далуць 10. Амерыканца нібы спецыяльна расцягваюць вайну каб вырашыць свае справы з расеяй, а Ўкраіна як інструмент
0
Жвір/адказаць/
29.05.2023
Аблом, а вам не падаецца, што гэта Расея зацягвае вайну, застаючыся з сваім войскам на тэрыторыі суседняй дзяржавы й закідваючы яе ракетамі ? Ніхто ж ёй не замінае сабраць манаткі ды зваліць на межы 1991-га, ні амерыканцы, ні Еўропа, ні пінгвіны Антарктыды нават...
1
Гэць/адказаць/
29.05.2023
свежые метадычкі завезлі для “абломаў” з аац - ольгінскай філіі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера