Знайсці
28.05.2023 / 19:453РусŁacБел

Чарговы камплект зенітнага ракетнага комплексу С-400 прыбыў у Беларусь — Мінабароны

У Беларусь дастаўлены ЗРК С-400, паведамляе прэс-служба Мінабароны. У хуткім часе комплекс заступіць на баявое дзяжурства.

Усе фота: Аляксандр Палітаеў / «Ваяр»

На палігонах Расіі беларускія зенітчыкі прайшлі поўны курс падрыхтоўкі да баявога прымянення сістэмы. Мінабароны паведамляе, што «вайскоўцы гатовыя прымяніць свае веды і ўменні на практыцы для забеспячэння ваеннай бяспекі Беларусі і Саюзнай дзяржавы ў цэлым».

У Беларусі працягваецца рэалізацыя мер па нарошчванні баявога патэнцыялу рэгіянальнай групоўкі войскаў, у тым ліку аснашчэнне злучэнняў і вайсковых часцей Узброеных Сіл новымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення, паведамляе Мінабароны. 

Міністры абароны Расіі і Беларусі 25 мая падпісалі дакументы пра захоўванне ядзернай зброі ў Беларусі. Тады ж Віктар Хрэнін паведаміў, што рэгіянальная групоўка беларуска-расійскіх войскаў узмацніла свой баявы патэнцыял такімі відамі ўзбраення, як аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» і зенітная ракетная сістэма С-400. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
ну ўсё - хана балкончыку/адказаць/
28.05.2023
ключавыя словы - і Саюзнай дзяржавы ў цэлым
пляваць заўжды крамлю было на ўсіх, акром крамля
0
Я сама непазбежнасць /адказаць/
28.05.2023
Хтосьці баіцца дронаў і баявых галубоў. І недарма.
28.05.2023
Geta Vjalika Pamylka sionnjasnei Ulady !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера