Знайсці
28.05.2023 / 17:4928РусŁacБел

Гэта проста казка! Зборная Латвіі выйграла бронзу ЧС па хакеі

У матчы за 3-е месца Латвія ў авертайме выйграла ў каманды ЗША 4:3.

Фота: iihf.com

Латвія вяла ў ліку 1:0, 2:1, потым двойчы прапусціла, але змагла зраўняць лік. Асноўны час скончыўся з лікам 3:3. А ў авертайме Рубінс паставіў пераможную кропку 4:3!

Для нашых паўночна-заходніх суседзяў гэта вялікае дасягненне. Яны ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў паўфінал і ўпершыню выйгралі медалі.

Заўтра латвійцы героямі вернуцца на радзіму з Фінляндыі. Федэрацыя хакея папрасіла заўзятараў не ехаць у аэрапорт, а сустрэцца з камандай каля помніка Свабоды. 

У 20:20 пачнецца фінал Канада — Нямеччына.

Зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не бяруць удзелу ў чэмпіянаце свету. Іх адхілілі з-за вайны ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Доктар/адказаць/
31.05.2023
Жвір, не пераймайцеся, больш бязглузда за вашую бязглуздзіцу - маўляў, прылятаюць сёння, а сустракаць наступным днём - ніхто не выдумае :-) 

Памятаю, акурат у саўку такія фальшывыя віншаванні любілі ладзіць. Каб усё "красіва" было і з зацвержаным сцэнаром. Напэўна, гэта адтуль у вас бяруцца гэткія прарыўныя ідэі. 

Так, усе з саўку, толькі латышы большасцю выйшлі з яго ў 90-м, калі не памыляюся з годам, а беларусы дагэтуль у ім сядзяць. Але ж, панаехаўшы, заўсёды гатовыя даць цэнныя парады "ідыётам"-гаспадарам. Ну прама як наймудрэйшая русня! 
0
Жвір/адказаць/
31.05.2023
Доктар, гэта, як варыянт. Тым больш, што варыянт такі меў месца, меўся прэцэдэнт. І нічога бязглуздага ў ім не было, як і саўковага. Баскетбалістаў здолелі сустрэць без сакрэтнага для ўсіх выхаднога дня, і пашану ім аказаць наступнымі днямі таксама здолелі. Вам гэта не зразумець, фобіі саўковыя не дазволяць.
0
Доктар/адказаць/
31.05.2023
Жвір, баскетбалістаў тры-на-тры сустракалі дзьве сотні чалавек ў аэрапорце. Бо чэмпіёны хоць і малойцы, але дысцыпліна ўсё ж не хакей: 
https://rus.tvnet.lv/7304721/domoy-vernulis-olimpiyskie-chempiony-po-basketbolu-3h3-v-aeroportu-ih-vstretili-bolelshchiki 

Фанатаў жа хакеістаў, праз іх колькасць, урад быў вымушаны прасіць не ехаць у аэрапорт, бо святкаваць нешта такой колькасцю трэба ля Мілды. У выніку прысутнічалі дзясяткі тысяч, з розных куткоў Латвіі. Якія нейкім дзіўным чынам пра выходны даведаліся дастаткова загадзя, каб прыехаць. 

Жвір, чым больш вы выкручваецеся ды выслізгвацеся, тым больш бязглуздзіцы вам даводзіцца вярзці. Ці вам самому не брыдка? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера