Знайсці
28.05.2023 / 10:241РусŁacБел

Прапаганда паведаміла пра затрыманне кіраўніка кампаніі, якая будавала «Мінск-Свет». Вось у чым яго вінавацяць

Яшчэ нядаўна фірма Жукоўскага будавала «Мінск-Свет», а Саюз будаўнікоў і Праваслаўная царква ўручалі мужчыну ўзнагароды. Цяпер жа яго абвясцілі «змагаром» і «буржуем».

Яўген Жукоўскі. Фота: яго старонка «Укантакце»

Мінскаму бізнэсоўцу Яўгену Жукоўскаму 44 гады. Родам ён, па інфармацыі з сацсетак, з Ліды, але даўно жыве ў Мінску, дзе будуе ўласны бізнэс. Ён дырэктар будаўнічай кампаніі «Тэрматэхбуд» і, па беларускіх мерках, буйны бізнэсовец.

Кампанія існуе больш за 14 гадоў. За гэты час яна наладзіла стабільнае супрацоўніцтва з Dana Holdings, кампаніяй з сербскімі каранямі, якая будавала «Дана Мол» і шэраг жыллёвых комплексаў у Мінску, а цяпер, як і яе заснавальнікі, браты Карычы, уключана ў санкцыйныя спісы ЕС. Па звестках «Зеркала», кампанія Жукоўскага дагэтуль лічыцца падрадчыкам комплексу «Мінск-Свет» і была генеральным падрадчыкам комплексу «Вог» на Макаёнка і «Маяка Мінска».

У 2017-м Яўген Жукоўскі атрымаў узнагароду ад Саюза будаўнікоў — нагрудны знак «За заслугі ў будаўніцтве». Гэта найвышэйшая ўзнагарода, якую выдаюць «за ўзорную працу і высокі асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны».

А ў верасні 2020-га бізнэсоўца адзначыла Праваслаўная царква. У дзень асвячэння храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў Мінску яго ўзнагародзілі медалём ордэна свяціцеля Кірылы Тураўскага. Звычайна яго выдаюць за ахвяраванні на царкву.

Таксама мужчына мае жонку і малое дзіця.

Жукоўскі затрыманы і цяпер знаходзіцца за кратамі, што стала вядома пасля перадачы «Спружыны палітыкі», якую вядзе скандальны прапагандыст Рыгор Азаронак. Артыкул невядомы, як да канца невядома і тое, ці ёсць сярод абвінавачанняў палітычныя артыкулы, але пераслед з вялікай імавернасцю палітычны.

Рэч у тым, што працаўнікі «Тэрматэхбуда» падтрымалі народ Беларусі ў 2020-м і выходзілі на забастоўку. Азаронак некалькі разоў у сваёй перадачы называе бізнэсоўца «буржуем» і змагаром.

Аляксандр Бей. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Таксама ў сюжэце расказваюць пра аднаго з кіраўнікоў «Тэрматэхбуда», 46-гадовага Аляксандра Бея. Мужчына родам з Астраўца, але доўгі час жыў у Калінінградзе і шмат гадоў валодае бізнэсам у сферы турызму і нерухомай маёмасці. Азаронак абвінавачвае яго ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе на працоўным месцы (у забастоўцы разам з будаўнікамі). Мяркуючы па сацсетках, Аляксандр Бей не затрыманы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Колькі «будаўнічыя кашалькі» Лукашэнкі вывелі грошай з Беларусі і як іх адмывалі

Банкір аказаўся за кратамі за каментарыі супраць Лукашэнкі

КДБ унёс суўладальніка Wargaming у спіс «тэрарыстаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гость/адказаць/
28.05.2023
От любви властей до ее ненависти очень короткая дистанция.Слушать Азаренка - себя не уважать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера