Знайсці
28.05.2023 / 11:164РусŁacБел

Блогер памёр пасля таго, як у жывым эфіры TikTok выпіў сем бутэлек кітайскага алкагольнага напою Baijiu

Ён пайшоў на гэта з-за пройгрышу ў чэленджы.

Блогер па прозвішчы Ван пад нікам Sanqiange п'е Baijiu падчас жывога эфіру ў Douyin, кітайскай версіі TikTok. Скрыншот жывога эфіру Douyin

Кітайскі блогер памёр пасля празмернага ўжывання алкаголю падчас жывога эфіру. Пра гэта 27 мая паведаміла агенцтва CNN са спасылкай на мясцовыя кітайскія СМІ.

34-гадовы мужчына па прозвішчы Ван быў папулярным стрымерам у кітайскай версіі тыктока Douyin, дзе пад нікам Sanqiange рэгулярна здымаў чэленджы на сваім канале. 16 мая ён прыняў выклік іншага блогера ў папулярным чэленджы «PK», дзе ўдзельнікам трэба спаборнічаць паміж сабой у жывым эфіры ў розных заданнях дзеля падарункаў ад гледачоў пры кожнай перамозе.

За кожны пройгрыш гульцам, наадварот, належала пакаранне, а так як Вану зусім не шчасціла, то ён у якасці пакарання па ўмовах чэленджу выпіваў па бутэльцы Baijiu («Байдзёў», ці даслоўна «белы алкаголь») — кітайскага спіртнога напою з мацункам ад 30% да 60%, які вельмі нагадвае па смаку гарэлку.

Мужчына выпіў тады не менш за сем бутэлек такога напою, і ўжо праз 12 гадзін пасля стрыму быў знойдзены мёртвым.

«Я не ведаю, колькі ён выпіў да таго, як я падключыўся да эфіру. Але ў апошняй частцы відэа я бачыў, як ён выпіў тры бутэлькі, а затым накінуўся на чацвёртую», — распавёў адзін з сяброў Вана.

Сама сацсетка Douyin ужо забараняла ўжыванне алкаголю падчас жывых трансляцый, пры гэтым пакаранні вар'іруюцца ад папярэджанняў да абмежавання доступу карыстальнікаў да свайго акаўнта. Вану раней ужо было забаронена карыстацца сацсеткай праз ужыванне алкаголю. Але ён абыходзіў гэта, ствараючы новыя ўліковыя запісы. У яго апошняга акаўнта было больш за 44 000 падпісантаў.

Грамадства Кітая занепакоена ўплывам такіх чэленджаў, бо гэта далёка не першы выпадак смерці. У 2021 годзе адзін блогер памёр ад таго, што еў на сваіх трансляцыях вялікую колькасць ежы. А іншы стрымер загінуў з-за таго, што ў жывых эфірах ужываў шмат алкаголю і алею.

Чытайце таксама:

«У плане мужчынскай увагі я распешчаная». Гэтая беларуская футбольная фанатка збірае тысячы праглядаў у інстаграме

Алкаголь шкодны. Але ў малых дозах ратуе ад дэменцыі

Як перажыць пахмелле. Упэўненыя, вы робіце памылкі

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Олег/адказаць/
28.05.2023
Апяць жа паўтаруся што ад марыхуаны ніхто не загінуў .Троллі хоць і прызнаюць шкоду алкаголю,аднак не выступаюць за яго забарону.
2
ром/адказаць/
28.05.2023
прекрасные челленджи!!! хороший естественный отбор
1
Праўдаруб/адказаць/
28.05.2023
Прачце, але выраз “кітайская вресія TikTok гучыць неяк дзіўнавата, бо TikTok таксама кітайскі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера