Знайсці
27.05.2023 / 23:337РусŁacБел

У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе

За пятнаццаць гадоў каманда з прыгарада Лондана прайшла шлях з пятага дывізіёна ў элітны. Іх хатняя арэна ўжо паспела стаць мемам.

«Кэнілуэрт Роўд» пабудавалі ў 1905 годзе, і з тых часоў, падобна, стадыён не асабліва змяніўся, мяркуючы па фота.

Яго трыбуны бачылі як поспехі — з 1982 па 1992 гады «Лутан» гуляў у Першым дывізіёне (англійскай топ-лізе да стварэння АПЛ) і ўзяў Кубак футбольнай лігі, так і няўдачы — у нулявыя клуб праз фінансавыя праблемы вываліўся ў нон-лігі.

Пасля гэтага пачаўся доўгі пад'ём «капялюшнікаў» на вяршыню англійскага футбола, які быў канчаткова аформлены 27 мая ў серыі пенальці фіналу плэй-оф Чэмпіёншыпа (другога дывізіёна) супраць «Ковентры». Цяпер «Лутан» — адзіны клуб, у якога гэта атрымалася.

Цяпер «Ман Сіці», «Арсеналу», «Ліверпулю» і астатнім клубам АПЛ давядзецца ехаць у Лутан і гуляць на 10-тысячным «Кэнілуэрт Роўд», уваход на адну з трыбун якога размешчаны проста ў жылым доме. 

У сацсетках называюць стадыён найгоршым у лізе. Але шмат і тых, хто бачыць у гісторыі «капялюшнікаў» і іх стадыёна дух сапраўднага футбола, які забілі вялікія грошы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.05.2023
Эннот, у вас вочы адчыніліся ? Ну, дык сьвет дужа разнамаісты, цяпер будзеце ведаць, і дзякуй гэтым фотам.
2
МЗКТ - с народом /адказаць/
28.05.2023
Что б мы так жили , как они , а то зарплаты в 1000р мне только пожрать хватает и машину заправить в великой белОруссии
1
Пень/адказаць/
28.05.2023
МЗКТ - с народом , дык хадзіце ў Хіт працаваць, там людзі патрабуюцца. Прадавачцы вунь1350 р. плоцяць, гэта вам не МЗКТ зь іхнай альфа-працаю...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера