У Пяскова спыталі, дзе мяжа эскалацыі. Той перавёў стрэлкі на Захад
Карэспандэнт Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі спытаў у прэс-сакратара прэзідэнта Расіі, дзе мяжа эскалацыі і да чаго ўсё рухаецца.
Пяскоў сышоў ад адказу і пераклаў адказнасць на Захад.
«Цяжка сказаць, дзе мяжа, мяжа павінна, па сутнасці, дыктаваць розум краінам калектыўнага Захаду, але, на жаль, гэта не адбываецца. Відавочна, што кожны дзень расце ступень прамой і ўскоснай уцягнутасці краін калектыўнага Захаду ў гэты канфлікт.
Гэта можа расцягнуць канфлікт па часе, але не можа змяніць сітуацыю карэнным чынам», — адказаў Пяскоў.
Ён дадаў, што Расія будзе працягваць «ваенную аперацыю».
Калі раней расійскія ўлады абвінавачвалі Украіну ў нежаданні мірных перамоў, то цяпер адкрытым тэкстам кажуць, што размаўляць з цяперашнімі ўкраінскімі ўладамі не збіраюцца і што вайна будзе «без канца».
Чытайце таксама:
У Крамлі выступілі супраць замарожвання канфлікту ва Украіне





