Знайсці
27.05.2023 / 17:406РусŁacБел

Расія збіраецца выслаць больш за 100 нямецкіх дзяржслужачых — Reuters

Крыніца агенцтва ў МЗС Германіі паведаміла, што Расія запатрабавала «сур'ёзнага скарачэння ў сябе нямецкай прысутнасці».

МЗС Расіі. Фота: «Наша Ніва»

Германія будзе вымушана звольніць і эвакуяваць звыш сотні сваіх дзяржслужачых з Расіі з-за ўстаноўленага ёю ліміту на дыпламатычную прысутнасць у краіне. Пра гэта 27 мая паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў МЗС Германіі.

Сярод тых, хто трапіў у спіс на скарачэнне, ёсць дыпламаты, настаўнікі, супрацоўнікі культурных устаноў (напрыклад, з Інстытута Гётэ) і іншыя.

Сам ліміт на дыпламатычную прысутнасць у Расіі дакладна невядомы, аднак ён прадугледжвае высылку нямецкіх прадстаўнікоў ужо ў пачатку чэрвеня.

«Гэты ліміт, усталяваны Расіяй на пачатак чэрвеня, патрабуе сур'ёзнага скарачэння ўсіх напрамкаў нашай прысутнасці ў Расіі. Колькасць тых, хто трапіў пад гэта скарачэнне, складае звыш 100 чалавек», — заяўляе крыніца ў МЗС Германіі агенцтву Reuters.

Паводле інфармацыі крыніцы, у самім нямецкім МЗС палічылі падобны ліміт «аднабаковым, неапраўданым і незразумелым».

Нагадаем, што яшчэ ў мінулым месяцы Германія выслала 30 расійскіх дыпламатаў. Падобныя дыпламатычныя высылкі паміж Еўропай і Расіяй абвастрыліся з-за пачатку вайны ва Украіне, у якой Германія аказвае сур'ёзную палітычную, эканамічную і вайсковую дапамогу Кіеву ў барацьбе супраць расійскай экспансіі.

Чытайце таксама:

Шольц: Пуцін хоча зрабіць Украіну і Беларусь часткамі Расіі

Кіраўніца МЗС Германіі заклікала Кітай паўплываць на Расію для заканчэння вайны

Германія выканае патрабаванне Міжнароднага крымінальнага суда на арышт Пуціна — міністр юстыцыі ФРГ

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
28.05.2023
Назло мацi вушы адмарожу.
1
Петро/адказаць/
28.05.2023
Звальненьне дзяржслужачага ў Нямеччыне згодна з Beamtengesetz немажлівае. Іх проста перамясьцяць у іньшыя краіны на іньшыя пасады.
1
Студент/адказаць/
28.05.2023
Скатертью дорога.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930