Знайсці
27.05.2023 / 16:2117РусŁacБел

Лукашысты знайшлі новую пагрозу — гэта Паца-Ваца

У пошуках «ворагаў народа» актыўныя прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі пераходзяць новыя граніцы абсурду. Цяпер у іх прэтэнзіі да Мінскага гадзіннікавага завода, які нядаўна зрабіў калекцыю з тэлеперсанажам 90-х Пацам-Вацам.

Паца-Ваца і Аляксандр Купрыянаў. Фота: Onliner

Так званы «Саюз блогераў» апублікаваў скрыншоты старых допісаў у сацсетках Аляксандра Купрыянава, аднаго з аўтараў тэлепраграмы «Мульціклуб», які пасля яе закрыцця захаваў ляльку персанажа Пацы-Вацы. 

У іх ён параўноўвае выступленне Лукашэнкі 16 жніўня 2020 года з Гебельсам і Гітлерам, а таксама абураецца прысуджэннем прапагандысту Рыгору Азаронку медаля «За адвагу» і называе таго задохлікам. Таксама ў яго знайшлі рэпосты «Белсата», зробленыя да таго, як канал прызналі экстрэмісцкім.

У допісе прыхільнікі Лукашэнкі называюць Купрыянава «актыўным бэчэбэшнікам», які «ненавідзіць Прэзідэнта».

«Завод «Луч» належыць швейцарскай кампаніі, і яна, па сутнасці, што хоча, тое і вырабляе. Вось і папулярызуе персанажа.

Што, у нас іншых герояў няма для гадзінніка?» — абураюцца лукашысты. 

Якое дачыненне вобраз Пацы-Вацы мае да допісаў Купрыянава — пытанне, якое не асабліва хвалюе «блогераў» у іх барацьбе са здаровым глуздам.

Пасля яны апублікавалі скрыншот рэпосту свайго допісу ў канал Азаронка і ў подпісе абвінавацілі «заходнія канторкі» ў тым, што яны сябе адчуваюць у Беларусі занадта вольна.

Праграма «Мульціклуб» выходзіла на БТ на працягу 14 гадоў. Галоўны яе персанаж — іншапланецянін Паца-Ваца, які прыляцеў на Зямлю і палюбіў свет анімацыі. Нядаўна «Наша Ніва» рабіла пра яго ролік у тыктоку.

@nashaniva Дзе цяпер герой нашага дзяцінства? #беларусь#беларускамоўнытыкток#тыкток#гісторыябеларусі#нашаніва♬ A moist healing song

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Доктар/адказаць/
28.05.2023
ваца-паца, пра вялікія прынты на саколках, у першую чаргу. Што там на цыферблаце ў каго - тое ўжо амаль інтымная рэч. 
0
Пан Крупка/адказаць/
28.05.2023
Скоро своего отражения в зеркале будут пугаться. Хоть они там все фрики деревенские.
1
Mafkees /адказаць/
28.05.2023
Подонки,руки прочь от межгалактычнага даследчыка Пацы-Вацы! Свободу Пацы-Вацы!Не забудем,не простим.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера