Знайсці
27.05.2023 / 10:001РусŁacБел

Мбапэ атрымае 90 мільёнаў еўра, калі не пакіне «Пары Сен-Жэрмен»

24-гадовы форвард «Пары Сен-Жэрмен» Кіліян Мбапэ атрымае ад клуба бонус памерам 90 мільёнаў еўра, калі не пакіне яго ў найбліжэйшае трансфернае акно, паведамляе RMC Sport.

Кіліян Мбапэ стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату свету — 2022. Ён забіў восем мячоў, прычым зрабіў хет-трык у фінале. Фота: Natacha Pisarenko / AP

Форвард мае намер застацца гульцом парыжан, бо задаволены вектарам развіцця клуба.

Раней паведамлялася, што гулец можа сысці ў «Рэал» у статусе свабоднага агента, і парыжане не будуць браць за яго грошы.

Сёння, дарэчы, ПСЖ можа ў 11 раз стаць чэмпіёнам Францыі. Клубу дастаткова нічыі са слабенькім «Страсбурам».

Чытайце таксама:

Мбапэ хоча сысці з «Пары Сен-Жэрмен». Клуб не будзе браць за яго грошы

ПСЖ хоча прапанаваць Месі мегакантракт. Гэта проста рэкордныя грошы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.05.2023
Sto ion budze z grasami rabic?   Afryku kamic ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера