Знайсці
26.05.2023 / 18:1445РусŁacБел

Пратасевіч прыйшоў на інтэрв'ю на канал Салаўёва. У яго спыталі, ці забіў бы ён Пуцілу

На канале расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва з нядаўняга часу ідуць стрымы беларускага прапагандыста Рыгора Азаронка. У адзін з такіх эфіраў паклікалі Рамана Пратасевіча, якога нядаўна памілавалі. У студыі на падлогу кінулі бел-чырвона-белы сцяг.

Азаронак і Пратасевіч. Скрын стрыму

Азаронак уключыў яму эмацыйны каментар цёткі Сафіі Сапегі, дзе тая абуралася, што Пратасевіча памілавалі, а Сафія патрапіла ў палон таму, што з ім звязалася, і працягвае сядзець у турме. 

«У нас розныя [крымінальныя] справы, не звязаныя нічым, таму звальваць на мяне не трэба», — адказаў на гэта Пратасевіч.

«Нягледзячы на тое, што мы з Сафіяй былі разам, я не магу сказаць пра яе ніводнага кепскага слова», — адзначыў ён.

Яго папрасілі таксама пракаментаваць словы кіраўніка «Байпол» Аляксандра Азарава, што ён шмат каго здаў. Пратасевіч сышоў ад дакладнага адказу, заўважыўшы, што ў яго бок часта гучаць такія закіды.

 «Але я чамусьці ў медыя не бачыў, каб фігуравалі канкрэтныя прозвішчы, канкрэтныя людзі. Натуральна, прасцей зваліць на мяне і казаць, які я нядобры. Нешта я не чуў, каб я быў працаўладкаваны…» — не паспеў скончыць ён сваю думку.

На працягу ўсяго эфіру Азаронак, нібы на допыце, стараўся прымусіць Пратасевіча пакаяцца за сваё пратэснае мінулае.

На падлогу студыі кінулі нацыянальны беларускі сцяг. Фота апублікаваў праўладны канал

Закранулі і тэму вайны ва Украіне. Пратасевіч заўважыў толькі, што добра, што вайна не пачалася на тэрыторыі Беларусі.

«Таму што адхрэначылі вашых прыхільнікаў па задніцах. Было 100 сініх задніц, і мы гэтым выратавалі краіну», — заявіў на гэта Азаронак, прызнаўшы празмерны гвалт сілавікоў у бок пратэстоўцаў (раней прапаганда і Лукашэнка любілі заяўляць, што гэта фэйк, а сіні колер — ад фарбы).

У канцы эфіру Азаронак уключыў ролік на песню са словамі «враг всегда остается врагом», «ты погибнеш, когда пожалеешь врага».

Прапагандыст згадаў нядаўняе інтэрв'ю былога намесніка міністра абароны генерала Вальдэмара Скшыпчака. Той лічыў, што «калі ўкраінскі контрнаступ скончыцца поспехам, то тыя ўзброеныя беларусы, якія складаюць частку баявога патэнцыялу ўкраінскай арміі, не складуць зброі». «Яны пойдуць на Беларусь. Спадзяюся, што гэта выкліча паўстанне ў Беларусі, гэтага Лукашэнка баіцца», — казаў генерал. 

Азаронак спытаў у Пратасевіча, на якім баку той будзе, калі ўзнімецца паўстанне.

«Калі я падлягаю прызыву, думаю, відавочна, што я пайду па прызыве», — адказаў Пратасевіч.

Раман Пратасевіч. Скрын стрыму

Прапагандыст удакладніў, якое яго асабістае стаўленне. 

«Калі я жыву тут і гэта мая зямля, мая краіна, адпаведна я буду яе абараняць, хто б там ні быў, бо ніякіх асабістых сімпатый у мяне не засталося», — сказаў Раман.

Пасля Азаронак вырашыў спытаць, ці ў яго «задрыжыць рука» забіць рэдактара Nexta Сцяпана Пуцілу ў выпадку ўзброенага супрацьстаяння.

«У тым выпадку, калі гэта будзе пагражаць майму жыццю, канечне», — адказаў Пратасевіч.

Але пасля дадаў, што ў бяззбройных людзей страляць не будзе і спадзяецца, што не здарыцца сітуацыя, калі давядзецца браць зброю ў рукі.

Чытайце таксама:

Азаронак стаў вядучым на салаўёўскім канале

«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
164
Ха-ха
20
Ого
8
Сумна
31
Абуральна
129
0
Казік/адказаць/
27.05.2023
Правакатар, пазіцыі ката і ахвяры даволі так моцна адрозніваюцца ў замірэнні, не знаходзіш? Асабліва, калі кат не спыніў сваёй дзейнасці
0
Эйсмант, без яек/адказаць/
27.05.2023
Мойша, тебя все знают, знают на кого работаешь . Захапляешся ты хунтай, таму "серыш" заўсёды так, каб закруціць срач. Ідзі ўжо спаць.
0
Суповой пакетик/адказаць/
29.05.2023
Што не кажыце, а мне шкада Пратасевіча хаця я яго і ненавіджу, - СВОБОДЫ?! Что Вы имеете в виду?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930