Знайсці
26.05.2023 / 19:55РусŁacБел

Турыстычная кампанія адкрыла вакансію «тэсціроўшчыка начных цягнікоў»

Абраным кандыдатам аплацяць пяць начных паездак па Еўропе, а таксама блогерскую працу — стварэнне фота і відэа ды апісанне сваёй паездкі.

Фота: Pixabay

Турыстычная кампанія Radical Storage шукае кандыдатаў, якія правядуць месяц у паездках на начных цягніках па Еўропе.

Ім аплацяць квіткі, а таксама прапануюць 500 фунтаў стэрлінгаў (575 еўра) за дадатковую крэатыўную працу. Ад заяўнікаў патрабуюць стварыць кантэнт — усебаковыя агляды паездак і візуальныя матэрыялы.

На сайце адзначаецца, што на вакансію можа прэтэндаваць не толькі «падарожнік-ветэран», але любы чалавек, «які імкнецца даследаваць Еўропу і адкрыты для новых уражанняў».

«Тэсціроўшчык» мусіць падзяліцца з іншымі людзьмі сваім досведам паездак у абраных начных цягніках і расказаць, чаму іншыя павінны (ці не павінны) разглядаць гэты транспарт для сваёй паездкі.

У прыватнасці, супрацоўнік павінен падаць наступныя матэрыялы:

  • відэа і фота кожнага начнога цягніка,
  • агляды кожнага начнога цягніка, у якіх будуць апісвацца якасць сну, суадносіны цаны і якасці, уражанні ад паездкі,
  • водгукі аб выкарыстанні камеры захоўвання.

Таксама кандыдат мусіць мець добрыя арганізатарскія здольнасці, бо яму трэба будзе спланаваць свой чыгуначны «тур» і забраніраваць месцы.

Што датычыць падарожжа, кампанія дае некалькі парадаў, сярод якіх:

  • сабраць асобную сумку з рэчамі туалету і піжамай, каб дзеля гэтага не давялося адкрываць чамадан,
  • звярнуць увагу на час адпраўлення і прыбыцця, каб, магчыма, выдзеліць час на любаванне усходам ці захадам сонца,
  • паглядзець на YouTube і ў TikTok відэа пра паездкі ў абраным цягніку — каб атрымаць уяўленне, чаго чакаць.

Вакансія адкрытая да 5 ліпеня. Падаць заяўку могуць паўналетнія асобы, якія маюць адпаведныя дакументы, каб падарожнічаць па Еўропе, і добра гавораць па-англійску.

Абраны кандыдат зможа выбраць месяц працы ў перыяд з ліпеня 2023 года па студзень 2024-га.

Чытайце яшчэ:

Мінскаму гульнявому блогеру плацяць нават за тое, што ён спіць

Вакансія мары: у Канадзе прапануюць 78 тысяч даляраў на год за тое, каб есці дома цукеркі

«Ні інтэрнэту, ні вагона-рэстарана». Беларусы дзеляцца ўражаннямі ад паездкі цягніком з Варшавы ў Вільню

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера