Знайсці
26.05.2023 / 11:297РусŁacБел

Свеціць вачыма і падміргвае. Як цяпер выглядае зубр з трасы М1

Гэтага зубра ведае кожны беларус: 20-метровы «волат» упрыгожвае сабой трасу М1 ужо 20 гадоў запар.

Onlinebrest.by

Увосень мінулага года лаканічнага прыгажуна пачалі рамантаваць: за доўгія гады службы звер стаміўся. У мясцовай ЖКГ распавядалі, што скульптуру не толькі правераць на трываласць, але і нададуць ёй больш рэспектабельны выгляд, паведамляе Onliner.by.

Вынік убачылі ў снежні: на некалі аднатоннай постаці з'явіліся вочы, нос, скулы і поўсць. Адценні «цела» сталі зусім іншымі. Здавалася, на гэтым пераўтварэнні зубра павінны былі быць завершаныя. Але не. Брэсцкі аблвыканкам у сваім тэлеграм-канале размясціў відэа, з якога вынікае, што ў скульптуры цяпер свецяцца вочы, ды і ў цэлым зубр міргае.

«Паблізу кадры ўражваюць», — каментуюць у адміністрацыі.

Чытайце таксама:

На М1 скончылі рамантаваць знакамітага зубра. Цяпер ён выглядае так ФОТА

У Белавежскай пушчы падлічылі ўсіх зуброў

Беларускіх зуброў павязуць у Башкартастан

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Спиридон/адказаць/
26.05.2023
По моему у него фаллос и попа  светиться. И как это понимать вместе сподмигиванием.
0
нодирипс/адказаць/
26.05.2023
Спиридон, что делает? светится 
кто вас рюзге языку учил? свитлана тихонавская?
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
26.05.2023
муж сказаў - а мне больш падабаецца вась гэты зубр -
realt.onliner.by/2018/07/02/zubr
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера