Знайсці
26.05.2023 / 09:532РусŁacБел

ПСЖ хоча прапанаваць Месі мегакантракт. Гэта проста рэкордныя грошы

Каб утрымаць форварда зборнай Аргенціны, клуб збіраецца прапанаваць Леа Месі 100 мільёнаў еўра.

У снежні 2022 года Месі прывёў зборную Аргенціны да залатых медалёў чэмпіянату свету па футболе. Фота: Petr David Josek / AP

Каб утрымаць форварда зборнай Аргенціны, клуб збіраецца прапанаваць Леа Месі 100 мільёнаў еўра. Пра гэта напісаў у твітары французскі эксперт Франсуа Галардо.

«Леа Месі атрымаў мегапрапанову ад ПСЖ аб падаўжэнні кантракта па сістэме 1+1. Ён будзе атрымліваць 100 мільёнаў за сезон. Мэта ў тым, каб не даць яму сысці ў Саудаўскую Аравію», — напісаў Галардо ў твітары.

Ён дадаў, што Месі не вернецца ў «Барселону», гэта выключана.

У ПСЖ аргенцінец зарабляе 35 мільёнаў еўра ў год.

Апошнія некалькі месяцаў ходзяць чуткі, што Ліянель Месі пакіне ПСЖ. У яго напружаныя стасункі з кіраўніцтвам парыжскага клуба, таксама аргенцінца не задавальняе ранні вылет ПСЖ у Лізе чэмпіёнаў.

Вылучаюцца тры версіі далейшага лёсу Месі: пераезд у Саудаўскую Аравію таксама за рэкордныя грошы, вяртанне ў «Барселону», за якую ён гуляў 18 гадоў, а таксама кантракт з «Інтэрам» Маямі, якім валодае Дэвід Бэкхем.

Чытайце таксама:

Ліянэль Месі папрасіў прабачэння за паездку ў Саудаўскую Аравію

Месі можа вярнуцца ў «Барселону». Прычым ён гатовы пайсці на паніжэнне заробку

ПСЖ, здаецца, знайшоў замену Ліянэлю Месі

Мбапэ хоча сысці з «Пары Сен-Жэрмен». Клуб не будзе браць за яго грошы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Наблюдатель /адказаць/
26.05.2023
Мыльный пузырь, а не футбол, - обычная финансовая пирамида: пока зрители носят свои деньги на стадионы и верят той рекламе, которая влезла в футбольный маятник - эта чушь: кому густо, а кому и пусто - будет продолжаться - типичная мошенническая схема: рабочий на стадионе в Республике Беларусь "зарабатывает" 480 рублей в месяц, выполняя обязанности и стюарда для подготовки, в момент и после игры, а бегающие за воздушным поузырём - миллионеры и миллиордеры... Полностью утратил интерес к такому футболу плюс ещё ДОГОВОРНЫЕ МАТЧИ!!!
0
Mafkees /адказаць/
26.05.2023
Миллионы нищебродов внимательно наблюдают за тем,как 22 миллионера пинают мячик.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера